Прэч, зялёны змій! Прыпеўкі, аказваецца, могуць не толькі вольны час заняць і падняць настрой, але, як вераць нашы аўтары, нават ад алкагалізму пазбавіць!

“Мяне абурае, — піша наш пастаянны чытач з Віцебска Канстанцін КАРНЯЛЮК, — што ў новым ХХІ стагоддзі засталася старая хвароба — п’янства і алкагалізм. Між тым, нашы продкі ніколі не ставіліся станоўча да горкіх п’янчужак, з-за якіх рушацца сем’і і здзяйсняюцца злачынствы. На працы і за сямейным сталом, на вясковай прызбе і на вяселлі высмейвалася гэта дрэнная звычка. Спадзяюся, што прыпеўкі, якія я запісаў у час вандровак па вёсках Бацькаўшчыны, паслужаць антыалкагольным мэтам, а нехта, прачытаўшы іх, вырашыць назаўсёды развітацца з саракаградусным і меншградуснымі зміямі”.

Чым ты, Грыша, задаешся,
Чым ты выхваляешся?
Толькі сходзіш ты ў краму —
Ля платоў валяешся.

У Ірыны начаваў,
У Наталлі ўпіўся.
Праз акенца ўцякаў —
І штаны забыўся.

Табе, любы мой Сымонка,
Мілей жонкі — самагонка?
З ёй гуляеш ты ўсю ноч,
Як не кінеш — пайду проч.

У майго харошага
Тры кваліфікацыі:
Гарманіст ён, трактарыст
І ў дададак п’яніца.

Дапамагае Канстанціну КАРНЕЛЮКУ змагацца зялёным зміем наша чытачка з Ельска Алена БЫЧКОЎСКАЯ:

Ты не пей, Вася, вино,
А кушай пельмени.
И не будет у тебя
С печенью проблемы.
И в саду, и в огороде
Поросло все бурьяном,
Потому что наша Маша
Увлекается вином.

Что за жизнь у нас такая?
Безработные, но пьют.
Так зачем же наши власти
Таким денежки дают?

Нам падаецца вельмі добрай ідэя друкаваць прыпеўкі па тэмах. Сёння была антыалкагольная падборка. А ў наступны раз прапануем нашым чытачам паспаборнічаць  у прыпеўках на тэму жаночай  прыгажосці. Чакаем вашых лістоў!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter