Праз 60 год сустрэнемся ў Жылічах!
27.08.2011 17:32:01
60 год таму ў Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы, што ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, адбыўся першы пасляваенны выпуск маладых аграномаў.
Многія з выпускнікоў сельгаскаледжа ў далейшым дасягнулі значных поспехаў, павысіўшы адукацыю, сталі выдатнымі кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый і прадпрыемстваў розных куточкаў Беларусі, ёсць сярод іх выдатныя навукоўцы, даследчыкі.
Запрашаем выпускнікоў Жыліцкага сельгаскаледжа 1951 года зноў сустрэцца ў сценах роднай установы адукацыі, успомніць былыя гады — гады вучобы, імкнення да лепшага, юнацтва.
Паважаныя выпускнікі, чакаем вас 7 верасня ў Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы.
Тэлефон для даведак (802237)32-3-19 — прыёмная навучальнай установы.
Уладзімір Уладзіміравіч БЕЛЫ, дырэктар установы адукацыі «Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж»