Працуй сумленна штодзень, i поспех знойдзе цябе

Аб гэтым разважае намеснiк старшынi саюза пiсьменнiкаў Георгiй Марчук
Аб гэтым разважае намеснiк старшынi саюза пiсьменнiкаў Георгiй Марчук


— Нядаўна адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі. Ты таксама там быў. З якімі думкамі вярнуўся дадому?


— Падобныя сустрэчы заўсёды носяць вельмі канструктыўны і патрабавальны характар. Я зрабіў выснову, што Прэзідэнт заклапочаны становішчам спраў у культуры. Там былі не толькі пісьменнікі, але і рэжысёры, кампазітары. І яго мэсэдж быў звернуты да ўсіх нас: надавайце больш увагі рэаліям дня сённяшняга, не спіце ў шапку!


Скажу пра сваю галіну: мастацкая літаратура сёння ў разгубленасці. Яна ці назапашвае сілы, ці проста спіць. Публіцыстыка ёсць, але яна пішацца на злобу дня. Прозы, за рэдкім выключэннем, напрыклад раманаў Уладзіміра Гніламёдава, няма. Пісьменнікі перасталі асвойваць рэчаіснасць паўсядзённага жыцця горада і вёскі, перасталі ўнікаць у побыт, звычкі, трывогі і псіхалогію сучасных людзей. У тое, што называецца жыццём народа. Літаратары выпалі з гістарычнага кантэксту краіны. Бо ёсць канфлікты, ёсць праблемы, ёсць трывога за заўтрашні дзень. Як гэта адлюстравана ў літаратуры? Ніяк. Трэба смялей ісці ў гушчу народа.


Тым не менш сучасная беларуская літаратура ідзе сваім шляхам. Тут і адданасць традыцыям рэалізму, і пошукі жанраў, і эксперыменты са словам, сюжэтам. Час — гэта сіта, таму недзе толькі праз гадоў дваццаць можна будзе сцвярджаць, якія з сённяшніх твораў таленавіта адлюстравалі час і чалавека ў гэтым пераходным перыядзе ад пабудовы сацыялізму да ўзмацнення капіталізму.


Дзякуй Богу, у нашай надта паэтычнай краіне нараджаюцца маладыя паэты, празаікі, драматургі. Але ж лёс беларускай кнігі, безумоўна, трывожыць. Яшчэ 15 год таму, калі я працаваў дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, мы трубілі трывогу. Тыражы пачалі падаць, зменшылася колькасць чытачоў беларускай літаратуры. Кошт кніг пачаў страшэнна расці. Раней я сам іх купляў, а цяпер амаль не набываю. Ратуе сёння нашу літаратуру школа.


Не хапае і інфармацыі пра новыя творы, новыя імёны. Часам нават бібліятэкары не могуць нічога параіць, таму што не сочаць за актуальнымі падзеямі ў літаратуры. Саюз пісьменнікаў заклапочаны зніжэннем цікавасці да нашых кніг. Мы ствараем паэтычныя клубы, ладзім вечарыны ў Доме літаратара, ідзём на тэлебачанне, радыё. Бо, каб любіць кнігу, трэба ж напачатку яе ведаць. Выправіць сітуацыю можна разам — з дапамогай дзяржавы, СМІ, інтэлігенцыі. Духоўнасць народа як хвалі, як адлівы і прылівы. Пра яе трэба клапаціцца пастаянна.

Падрыхтаваў Зіновій Прыгодзіч

infong@sb.by

МНЕНИЯ


Ни свежих идей, ни стремления удивить


Владимир Кондрусевич, композитор:


— Главная проблема нашей литературы — отсутствие свежих идей. Я сам с этим столкнулся, когда работал над мюзиклом “Софья Гольшанская”. У писателей пропало стремление удивлять. Они варятся в собственном соку, живут своим узким снобистским кругом. Литераторы часто приносят мне сюжеты, которые хотели бы положить на музыку, но они часто не выдерживают никакой критики.


Владимир Короткевич как-то сказал мне: “Думаешь, так просто пишется? Выпиваю несколько чашек кофе и сижу всю ночь, размышляю — как бы это сочинить поинтереснее, закрутить интригу...” Может, поэтому весь Короткевич сегодня экранизирован? Его произведения идут в театре, написана прекрасная опера Владимира Солтана “Дикая охота короля Стаха”. Короткевич жил литературой двадцать четыре часа в сутки.


Последние пять лет я живу за городом, на даче, пишу музыку, много читаю. В мероприятиях Союза композиторов не участвую. Он меня как творческая организация разочаровал. Только работаю. И лидеров литературного процесса, нацеленных на результат, талантливо откликающихся на реальную жизнь, не вижу.


Літаратура выпала з набору каштоўнасцей


Навум Гальпяровіч, паэт:


— Таленавітыя творы ў нас, безумоўна, ёсць, таму мы не павінны сябе прыніжаць і як унтэр-афіцэрская ўдава самі сябе секчы. Але так сталася, што розгалас аб такіх творах ідзе значна меншы, чым у савецкія часы, таму што літаратура, на жаль, выпала з набору каштоўнасцей большасці нашых суайчыннікаў. Каб іх заахвоціць, трэба аб іх і пісаць. І не трэба арыентавацца выключна на заходнееўрапейскую традыцыю, што заўсёды канцэнтравалася на ўнутраным свеце героя, якім бы нездаровым ён нi быў. Наша літаратура спрадвеку больш гуманістычная і чалавекалюбiвая.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter