Працэнты сёлета ўжо не паменшацца

Як паведамляе Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, у мінулым месяцы ўклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце ўпершыню перавысілі два трыльёны рублёў. За кастрычнік яны павялічыліся амаль на 67 мільярдаў рублёў, або на 3,4 працэнта. Дэпазіты ў замежнай валюце за гэты месяц узраслі на 17 мільёнаў долараў (на 2,8 працэнта). У выніку сёлета за студзень-кастрычнік уклады грамадзян павялічылі-ся ў нацыянальнай валюце амаль на тры чвэрці, а ў замежнай - на 17,4 працэнта і ў пачатку лістапада дасягнулі адпаведна 2 040 710,4 мільёна рублёў і 635,2 мільёна долараў. Як вядома, у верасні пры вызначэнні памеру стаўкі рэфінансавання 17 працэнтаў гадавых галоўны банк краіны аб’явіў аб захаванні гэтай велічыні да канца года. Упраўленне інфармацыі Нацбанка падкрэслівае, што гэта азначае: працэнты па ўкладах у беларускіх рублях сёлета памяншацца ўжо не будуць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter