Праца «на распашку»

Мінойтаўскі рамонтны завод славіцца ў рэспубліцы і за яе межамі сваімі абаротнымі плугамі і глебаапрацоўчымі агрэгатамі Нездарма прадпрыемства Лідскага раёна атрымала залаты медаль і дыплом на расійскай аграпрамысловай выставе «Залатая восень» за стварэнне і вытворчасць мадэльнага рада абаротных плугоў для рэсурсазберагальных тэхналогій. У «паслужным спісе» значацца таксама і іншыя ўзнагароды як рэспубліканскіх, так і замежных маштабаў. У Мінойтах такім ацэнкам працы рады, а інакш і быць не магло. Бо пры вырабе агрэгатаў выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, што значна зніжае сабекошт плугоў і паляпшае іх якасць. «Навукова-тэхнічны ўзровень абаротных плугоў адпавядае ўзроўню сусветных вытворцаў адпаведнай прадукцыі. Якасць узворвання глебы нашымі плугамі і іх надзейнасць не адрозніваецца ад якасці ўзворвання замежнымі аналагамі, што даказаў неаднаразовы ўдзел у выставах і конкурсах аратых, — падкрэсліваюць на заводзе. — Наша прадукцыя сёння працуе ў Расіі, Казахстане, Грузіі, Румыніі і нават у Венесуэле». Дзякуючы ўстойліваму фінансаваму становішчу прадпрыемства ўкладвае сродкі ў энергазберажэнне. Так, тут ужо працуе аўтаномная газавая топачная для адміністрацыйна-бытавога комплексу, устаноўлены цеплагенератары для абагрэву вытворчых цахоў — у выніку выдаткі на цеплаэнергію знізіліся больш чым у 2 разы. У цэху вырабу плугоў зманціравана сістэма ацяплення на базе інфрачырвоных выпраменьвальнікаў і воданагравальнікаў — механізм уключаецца на тым участку, дзе непасрэдна працуюць людзі. Таксама ўведзены ў эксплуатацыю тры ўстаноўкі для плазменнай рэзкі металу, што дало значную эканомію сыравіны.Такім чынам, за мінулы год завод збярог 5 тон умоўнага паліва, у планах гэтага года зэканоміць ужо 8 тон. На здымку: слесар механазборачных работ Андрэй КОПАЦЬ займаецца зборкай плугоў. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Мінойтаўскі рамонтны завод славіцца ў рэспубліцы і за яе межамі сваімі абаротнымі плугамі і глебаапрацоўчымі агрэгатамі

Нездарма прадпрыемства Лідскага раёна атрымала залаты медаль і дыплом на расійскай аграпрамысловай выставе «Залатая восень» за стварэнне і вытворчасць мадэльнага рада абаротных плугоў для рэсурсазберагальных тэхналогій. У «паслужным спісе» значацца таксама і іншыя ўзнагароды як рэспубліканскіх, так і замежных маштабаў. У Мінойтах такім ацэнкам працы рады, а інакш і быць не магло. Бо пры вырабе агрэгатаў выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, што значна зніжае сабекошт плугоў і паляпшае іх якасць.

«Навукова-тэхнічны ўзровень абаротных плугоў адпавядае ўзроўню сусветных вытворцаў адпаведнай прадукцыі. Якасць узворвання глебы нашымі плугамі і іх надзейнасць не адрозніваецца ад якасці ўзворвання замежнымі аналагамі, што даказаў неаднаразовы ўдзел у выставах і конкурсах аратых, — падкрэсліваюць на заводзе. — Наша прадукцыя сёння працуе ў Расіі, Казахстане, Грузіі, Румыніі і нават у Венесуэле».

Дзякуючы ўстойліваму фінансаваму становішчу прадпрыемства ўкладвае сродкі ў энергазберажэнне. Так, тут ужо працуе аўтаномная газавая топачная для адміністрацыйна-бытавога комплексу, устаноўлены цеплагенератары для абагрэву вытворчых цахоў — у выніку выдаткі на цеплаэнергію знізіліся больш чым у 2 разы. У цэху вырабу плугоў зманціравана сістэма ацяплення на базе інфрачырвоных выпраменьвальнікаў і воданагравальнікаў — механізм уключаецца на тым участку, дзе непасрэдна працуюць людзі. Таксама ўведзены ў эксплуатацыю тры ўстаноўкі для плазменнай рэзкі металу, што дало значную эканомію сыравіны.Такім чынам, за мінулы год завод збярог 5 тон умоўнага паліва, у планах гэтага года зэканоміць ужо 8 тон.

На здымку: начальнік вытворчасці Мікалай ПРОТАС і майстар Андрэй СНАПКО на адгрузачнай пляцоўцы.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter