Прасцей і хутчэй

Пагранічныя службы змогуць выдаваць візы грамадзянам Літвы і Латвіі непасрэдна ў пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу Беларусі
Пагранічныя службы змогуць выдаваць візы грамадзянам Літвы і Латвіі непасрэдна ў пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу Беларусі.

Новы парадак дасць магчымасць спрасціць і істотна паскорыць атрыманне беларускіх віз грамадзянамі Літвы або Латвіі, якія накіроўваюцца ў Беларусь у сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкага сваяка ці члена сям’і, а таксама спецыялістамі чыгуначнага транспарту, якія расследуюць выпадкі парушэння бяспекі руху паяздоў.

Раней, да прыняцця ўказа Прэзідэнта Беларусі, пагранічныя службы Беларусі такім правам не валодалі. Візы выдаваліся выключна органамі сістэмы Міністэрства замежных спраў ці або Міністэрства унутраных спраў.

Пагранічныя службы Літвы і Латвіі, у сваю чаргу, таксама могуць выдаваць візы сваіх дзяржаў беларускім грамадзянам у названых выпадках.

Галіна Гоманава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter