Прастора для майстроў

Як у сучасных умовах развіваць новыя віды традыцыйных промыслаў? Думкамі на гэты конт абменьваліся спецыялісты на семінары ў Брэсцкай вобласці.Адметны семінар, прысвечаны захаванню традыцый і развіццю новых відаў промыслаў, праходзіў на Палессі, у Ганцавічах і Пінску. Прытым бралася пад ўвагу, што народныя промыслы — гэта важныя складнікі, якія і сёння ўплываюць на развіццё нацыянальнай культуры, а таксама надаюць непаўторны каларыт мясцовасцям, дзе ствараецца турыстычная інфраструктура. Творы народных майстроў вельмі гарманічна ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў, якія наведваюць і ў якіх адпачываюць турысты.
Рамяство душу грэе...Як у сучасных умовах развіваць новыя віды традыцыйных промыслаў? Думкамі на гэты конт абменьваліся спецыялісты на семінары ў Брэсцкай вобласці.
Адметны семінар, прысвечаны захаванню традыцый і развіццю новых відаў промыслаў, праходзіў на Палессі, у Ганцавічах і Пінску. Прытым бралася пад ўвагу, што народныя промыслы — гэта важныя складнікі, якія і сёння ўплываюць на развіццё нацыянальнай культуры, а таксама надаюць непаўторны каларыт мясцовасцям, дзе ствараецца турыстычная інфраструктура. Творы народных майстроў вельмі гарманічна ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў, якія наведваюць і ў якіх адпачываюць турысты.
Цікавасць да таго, што робяць беларускія майстры народнай творчасці і якім чынам у Беларусі будуць развівацца новыя віды народных промыслаў, праявілі эксперты ў сферы культуралогіі і мастацтвазнаўства з Азербайджана, Літвы, Польшчы, Расіі, Швецыі. Пад час паездак па Брэсцкай вобласці яны знаёміліся з работай устаноў культуры рэгіёна ў гэтым кірунку, прымалі ўдзел у нацыянальных беларускіх абрадах, якія і цяпер бытуюць на Палессі.
Семінар адкрываўся ў Ганцавічах, дзе якраз у той час праходзіла каларытнае свята з адметнай назвай “Караваю мою раю”, там жа ладзілася і выстава вясельнага пасагу “Сорак саракоў ручнікоў”. На другі ж дзень семінар прадоўжыў работу ў Палескім драматычным тэатры. Замежныя эксперты, беларускія мастацтвазнаўцы з вялікай цікавасцю падарожнічалі па Горадзе майстроў “Палескі кірмаш”. А тыя, хто пажадаў, змаглі пабываць на майстар-класах па традыцыйных рамёствах, пабачыць арыгінальныя прыёмы працы майстроў-палешукоў.

Максім Сасновіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter