Пранікнёныя фарбы маляўнічых краявідаў

Мастакі з розных краін на Міжнародным пленэры ў Магілёўскай вобласці кожны па-свойму адлюстроўвалі вобраз РадзімыСёлетні міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” прысвячаўся 140-м угодкам народнага мастака Расіі і Беларусі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Творчыя сустрэчы ладзіліся ў розных маляўнічых куточках Магілёўскай вобласці. І паўсюдна мастакі з Украіны, Арменіі, Казахстана, Кітая, Ізраіля, Расіі і Беларусі імкнуліся знайсці ў тамтэйшых краявідах знаёмыя вобразы. Так, па словах аднаго з удзельнікаў пленэру, армянскага мастака Георгія Бабаханяна, яго вельмі ўразілі разнастайнасць і прыгажосць беларускіх пейзажаў. “З самага пачатку творчага эксперыменту ў галаве было мноства ідэй, як адлюстраваць свае эмоцыі на палатне, — прызнаецца творца. — І ў маіх работах атрымалася своеасаблівае спалучэнне яркіх сонечных фарбаў, што пераважаюць на радзіме ў Арменіі, і выдатных беларускіх пейзажаў”.
Пад час адкрыцця выставы ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла МасленікаваМастакі з розных краін на Міжнародным пленэры ў Магілёўскай вобласці кожны па-свойму адлюстроўвалі вобраз Радзімы
Сёлетні міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” прысвячаўся 140-м угодкам народнага мастака Расіі і Беларусі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Творчыя сустрэчы ладзіліся ў розных маляўнічых куточках Магілёўскай вобласці. І паўсюдна мастакі з Украіны, Арменіі, Казахстана, Кітая, Ізраіля, Расіі і Беларусі імкнуліся знайсці ў тамтэйшых краявідах знаёмыя вобразы. Так, па словах аднаго з удзельнікаў пленэру, армянскага мастака Георгія Бабаханяна, яго вельмі ўразілі разнастайнасць і прыгажосць беларускіх пейзажаў. “З самага пачатку творчага эксперыменту ў галаве было мноства ідэй, як адлюстраваць свае эмоцыі на палатне, — прызнаецца творца. — І ў маіх работах атрымалася своеасаблівае спалучэнне яркіх сонечных фарбаў, што пераважаюць на радзіме ў Арменіі, і выдатных беларускіх пейзажаў”.
Пад час плэнеру мастакі паспелі папрацаваць і ў расійскім Паленаве. Намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленнікава Святлана Строгіна адзначае: “У нас склалася добрая традыцыя — ездзіць на эцюды ў Дзяржаўны музей-запаведнік Васіля Паленава ў Тульскую вобласць. Сёлета паездка доўжылася два тыдні”. Пасля магіляўчане прымалі гасцей у сябе. На гэты раз майстры пэндзля тварылі ў вёсцы Крынкі ля Бялынічаў, дзе з’явіўся на свет Вітольд Бялыніцкі-Біруля, і ў вёсцы Лыскаўшчына Круглянскага раёна. Менавіта там правёў апошнія гады жыцця рускі мастак Мікалай Неўраў.
Бязмежныя краявіды Магілёўшчыны натхнялі мастакоў на творчасцьА яшчэ мастакі адлюстравалі на палотнах сённяшнія краявіды паблізу вёскі Лясная на Слаўгарадчыне, дзе ў 1708 годзе войскі Пятра I змагаліся са шведамі, капліцу ля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна, усталяваную на месцы бітвы ў ліпені 1812-га рускай арміі з французамі. Творцы наведалі і філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы, што на беразе Дняпра ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна. Дарэчы, дачу ў Ляўках пісьменнік асабліва любіў. Прыязджаў туды кожны год ранняй вясной і заставаўся да позняй восені. Там яму добра пісалася. Замежным мастакам таксама лёгка працавалася на Магілёўшчыне. Многія казалі, што ехалі сюды па натхненне — і не расчараваліся.
Дарэчы, на выставе, што адкрылася пасля пленэру ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленнікава, прадстаўлены выніковыя работы творцаў. Многія з тых прац, між іншым, застануцца ў музеі назаўжды.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter