Беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця 20 гадоў

Практыка замацавала тэорыю

Беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця 20 гадоў


Мадэль развіцця грамадства, пабудаваная на прынцыпах сацыяльнай абароны малазабяспечаных, калі ўсе галіны працуюць як адзіны арганізм, а не як нечыя асобныя бізнесы, не можа быць памылковай. Прагнозы крытыкаў цяперашняй мадэлі развіцця, як правіла, улічваюць толькі эканамічныя фактары. А яны складаюць усяго толькі 30 працэнтаў поспеху. Астатняе прыпадае на сацыяльныя ўмовы, да якіх адносяцца роўнасць і справядлівасць у грамадстве, гарантыі сацыяльнай абароны. Па сутнасці, у эканоміцы, як і ў ваеннай справе, вынік у большай ступені залежыць ад баявога духу, а потым ужо ад тэхнікі. Не выпадкова ў апошні час замежныя эксперты ўсё часцей ацэньваюць развіццё краін не толькі па росце ВУП, але па рэйтынгах, якія вызначаюць сацыяльны дабрабыт і настроі ў грамадстве. І ў гэтых сацыяльных рэйтынгах Беларусь нязменна аказваецца ў “залатой сярэдзіне” або вышэй за многія краіны, якія лічацца паспяховымі. Да прыкладу, у рэйтынгу шчасця мы займаем 53-е месца са 187 краін, у той час як, напрыклад, ЗША — толькі 104-е. Па ступені развіцця чалавечага патэнцыялу мы знаходзімся на 65-й пазіцыі, уваходзячы ў групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Па ўзроўні адукацыі ў нас 34-е месца ў свеце, па ахове здароўя — 44-е. Па ўмовах для мацярынства краіна займае 26-е месца сярод больш як 170 дзяржаў. Тэндэнцыя, аднак. І яна азначае, што задача мадэлі развіцця не ў тым, каб нагнаць спажыванне, а ў тым, каб зрабіць жыццё людзей якасна лепшым, засноўваючыся на прынцыпах роўнасці і справядлівасці.

Гэта знайшло пацверджанне і ў нядаўнім даследаванні экспертаў Міжнароднага валютнага фонду. Яны прыйшлі да высновы, што чым большая ў той ці іншай краіне сацыяльная няроўнасць, тым больш павольны і няўстойлівы эканамічны рост. І што ўрадам варта было б больш засяроджвацца на ўзроўні жыцця сярэдняга і ніжэйшага пластоў грамадства. Што рабілася і робіцца ў нашай краіне ўжо больш за 20 гадоў. Сацыяльная абарона насельніцтва — гэта і ёсць практычнае пацверджанне факта, што людзі з’яўляюцца галоўным рэсурсам развіцця.

Эканоміка — гэта, без сумненняў, асноўны інструмент, каб будаваць фундамент заможнага жыцця. Але мы ж не робаты, і таму эканоміка — гэта перш за ўсё адносіны паміж людзьмі. Ды і эксперты МВФ прызналі: ідэі экспансіі фінансавых інстытутаў ЗША, а пазней і ЕС, у менш развітыя краіны прывялі да таго, што колькасць бедных людзей у свеце пачала расці ў 4 разы хутчэй, чым багатых: 61 мільён чалавек атрымліваюць даход такі ж, як і 3,5 мільярда з найбольш нізкімі даходамі. Гэта значыць, з кожнага долара, які атрымліваецца найбольш заможнымі людзьмі свету, самым бедным дастаецца 1,7 цэнта. Як вынік, высокі ўзровень няроўнасці негатыўна адлюстроўваецца на прадукцыйнасці працы. Дзеці з бедных пластоў атрымліваюць нізкі ўзровень адукацыі, адмаўляючыся з-за фінансавых праблем ад паступлення ў ВНУ. Калі ў дадатак яшчэ не хапае і харчавання і не відаць перспектыў для моладзі, то хутка фарміруецца выбухная маса незадаволеных. Менавіта няроўнасць у даходах становіцца галоўнай прычынай войнаў і канфліктаў.  Тры кіты беларускай мадэлі — гэта забеспячэнне сацыяльных гарантый, імкненне да роўнасці даходаў, справядлівы грамадскі парадак. Для гэтага неабходная моцная дзяржава і моцны актыўны лідар, які дае імпульсы маладой эканоміцы. Бо для таго каб выхаваць новага спажыўца, хопіць і паўгода, а вытворчасць вырошчваецца гадамі і патрабуе стабільнасці і парадку. Пры слабай дзяржаве паступовы і плаўны пераход ад адміністрацыйнай эканомікі да ліберальна-рыначнай немагчымы. Таму ў нас дзяржаве, у добрым сэнсе, да ўсяго ёсць справа. Інакш у пераходны перыяд і нельга. Стратныя прадпрыемствы, недахоп канкурэнцыі, невысокі ўзровень прадукцыйнасці працы — гэта ўсё пераадольнае. Галоўнае, што практыка беларускай мадэлі развіцця намнога апярэдзіла тэорыю.

Барыс Паньшын
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter