Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У мінскім Інстытуце бізнес-тэхналогій прапаноўваюцца бясплатныя навучальныя курсы для дзяцей-сірот

Прафесія ў падарунак

З прафесіяй, як вядома, лягчэй рухацца па жыцці. Пра тое добра ведаюць спецыялісты з Інстытута бізнес-тэхналогій, які паспяхова працуе ў Мінску: прадастаўляе дадатковыя адукацыйныя паслугі. Цяпер там праводзіцца больш за 300 відаў курсаў, семінараў, трэнінгаў. А ў пару, калі структура беларускай эканомікі зменьваецца, інстытут дапамагае людзям атрымліваць новыя веды і ўменні, асвойваць новыя прафесіі, спецыяльнасці.

Гендырэктар інстытута Дзмітры Квятко — шматдзетны бацька: выхоўвае трох дачок. Ён і прапанаваў сумесна з Установай па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот “Ніткі Дружбы” рэалізаваць каштоўны сацыяльны праект: дапамагчы дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, прайсці курсы ў розных напрамках на бясплатнай аснове. Як лічаць партнёры, новыя веды спатрэбяцца для сацыяльнай адаптацыі такіх дзяцей, іх пазітыўнай інтэграцыі ў грамадства. Пяцёра выпускнікоў з інтэрнатных устаноў Мінска, якія праяўляюць цікавасць да навучання, ужо вызначыліся з курсамі ды пачнуць вучыцца ў бліжэйшы час.

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 3 (3555), чацвер, 18 студзеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter