Прадухіліць прасцей

У 11 школах Брэстчыны створаны кабінеты па прафілактыцы ВІЧ

У 11 школах Брэстчыны створаны кабінеты па прафілактыцы ВІЧ.

Яны ўжо працуюць у абласным цэнтры, Пінску і Баранавічах, а таксама ў адукацыйных установах Брэсцкага, Лунінецкага, Жабінкаўскага, Іванаўскага, Пінскага, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Усе кабінеты абсталяваны спецыяльнай тэхнікай, якая дазваляе праводзіць прафілактычную работу сярод навучэнцаў.

З моладдзю на месцах працуюць урачы-эпідэміёлагі, інфекцыяністы і нарколагі, якім дапамагаюць і валанцёры. Акрамя таго, спецыялісты імкнуцца пабываць і на прамысловых прадпрыемствах вобласці. Чакаецца, што сёлета ў прафілактычных размовах і лекцыях будзе ўдзельнічаць больш за 60 тысяч маладых людзей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter