Прадпрымальнікі заявілі аб сабе ў рэгіёнах

Праз тры гады бізнес будзе больш актыўна прадстаўлены ў малых гарадах.
Праз тры гады бізнес будзе больш актыўна прадстаўлены ў малых гарадах.

Па словах міністра эканомікі Беларусі Мікалая Зайчанкі, цяпер большая частка малога і сярэдняга бізнесу знаходзіцца ў вялікіх гарадах і ў сталіцы рэспублікі. “Але ў рэгіёнах добрая канкурэнтаздольная вытворчасць. Там ёсць і вялікі кадравы патэнцыял”, — лічыць Мікалай Зайчанка.

Міністр эканомікі назваў таксама іншыя фактары, якія будуць стымуляваць развіццё вытворчасці. Так, для прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў да 15 чалавек, а такіх шмат у малых гарадах, уведзена адзіная форма падатку. Адзіны падатак для іх у два разы ніжэйшы, чым для іншых суб’ектаў гаспадарання. Для такіх прадпрыемстваў уводзіцца таксама спрошчаная сістэма бухгалтарскага ўліку.

Уладзімір Даманаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter