Прадпрымальнікі аднаўляюць традыцыі

Выстава-кірмаш народных рамёстваў прайшла ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Выстава-кірмаш народных рамёстваў прайшла ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Падчас выставы-кірмашу прайшлі дэманстрацыя работ народных рамеснікаў, майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, лоза- і саломапляценню, вышыванню, жывапісу, адбыліся прадстаўленне па матывах легенд Нарачанскага краю і святочны канцэрт з удзелам фальклорных музычных калектываў з Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей. У межах выставы-кірмашу было арганізавана пасяджэнне круглага стала “Роля інфраструктуры развіцця і падтрымкі малога прадпрымальніцтва ў актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў вёсцы”.

Ганна Бондарава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter