Праблема — у кадрах

Спартыўным школам Брэстчыны не хапае кваліфікаваных спецыялістаў.
Спартыўным школам Брэстчыны не хапае кваліфікаваных спецыялістаў.

Праверка КДК Брэсцкай вобласці дапамагла вярнуць у бюджэт больш за 350 млн. рублёў, а таксама выявіць неўлічаную маёмасць на многія мільёны. Акрамя парушэнняў, звязаных з улікам і справаздачнасцю, спецыялісты ўстанавілі, што зарплату ў некаторых спартыўных школах атрымлівалі на ўзроўні рэспубліканскіх устаноў, а дадатковыя водпускі нярэдка аплачваліся з бюджэтных сродкаў.

Выяўлена і неэфектыўнае выкарыстанне матэрыяльнай базы. У Кобрыне заняткі па веславанні праводзіліся на базе школы, якая не мае ўсіх неабходных трэнажораў і абсталявання.

Нараканні выклікала і неўкамплектаванасць спартыўных устаноў прафесійнымі кадрамі. 14 трэнераў-выкладчыкаў увогуле не маюць адукацыі і кваліфікацыі, якія неабходны педагогам профільных школ.

Паводле вынікаў праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута палова правераных устаноў і 21 чалавек, а сума штрафаў склала 92,2 млн. рублёў. 29 спецыялістаў панясуць дысцыплінарную адказнасць, на аднаго заведзена крымінальная справа.
Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter