Пра талерантнасць — моваю плаката

Па ініцыятыве Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН у Беларусі прадпрыемства “Белпошта” выпусціла канверты з малюнкам па праблематыцы бежанцаў
Па ініцыятыве Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН у Беларусі прадпрыемства “Белпошта” выпусціла канверты з малюнкам па праблематыцы бежанцаў.

На малюнку змешчаны сюжэт плаката, прызнанага лепшым на конкурсе творчых работ “Бежанцы: Беларусь — другі дом”. Конкурс праводзіўся Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Развіццё”. А ўдзельнічалі ў ім як прафесійныя дызайнеры і фотамастакі, так і навучэнцы вышэйшых і сярэдніх спецыяльных мастацкіх навучальных устаноў Беларусі. Як паведаміў выканаўчы дырэктар аб’яднання “Развіццё” Андрэй Селіванаў, конкурс дапамагае больш шырока інфармаваць беларускую грамадскасць аб праблемах бежанцаў, талерантна ставіцца да асоб, якія шукаюць прыстанішча.

Іван Мірскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter