Беларускія настаўнікі рускай мовы сталі лепшымі на конкурсе ў Маскве

Пра што гаворыць “говор”

Беларускія настаўнікі рускай мовы сталі лепшымі на конкурсе ў Маскве


Прыемная вестка: у Міжнарод­ным Пушкінскім конкурсе настаў­нікаў-русістаў лаўрэатамі сталі 6 прадстаўнікоў Беларусі.


Сярод пераможцаў — Наталля Папкова з Ліды, вызначыліся таксама педагогі Маргарыта Багдановіч, Васіль Малі­ноўскі, Святлана Назарава, Святлана Сіяновіч і Ларыса Таркіна.

Для такіх поспехаў у Беларусі ёсць моцная гістарычная аснова. У артыкуле “Великий белорусский язык”, які лёгка знайсці ў інтэрнэце, ёсць спасылкі на Уладзіміра Даля. Аўтар папулярнай і цяпер кнігі “Великорусское наречие русского языка” — назва першага выдання — пісаў: прыкметы беларускай мовы пачынаюцца адразу пры выездзе з Масквы. Гэтае маўленне “идет от Москвы на запад и незаметно переходит в чистое белорусское, на которое уже значительно намекает даже говор в Волоколамске, Рузе, Можайске”. Як бачым, уплыў нашай мовы на фармаванне рускай і раней быў моцным і відавочным.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter