Колонка главного редактора "Народной газеты" Игоря Савостенко

Пра шахідаў і літоўскага генерала

Думаю, ніхто не аспрэчыць, што на жанчынах трымаецца свет. Яны — сутнасць жыцця. Аднак апошнім часам востра паўстала менавіта “жаночае пытанне”.
Думаю, ніхто не аспрэчыць, што на жанчынах трымаецца свет. Яны — сутнасць жыцця. Аднак апошнім часам востра паўстала менавіта “жаночае пытанне”.

Цяпер у некаторых кутках планеты нормы іх паводзін вызначаюць і ўкараняюць баевікі, з дапамогай зброі. Усё больш непрадказальнай становіцца вакханалія паплечнікаў рэлігійнага фанатызму. Пад страхам пакарання паўстанцы з арганізацыі “Ісламская дзяржава Ірака і Леванта”, што стварылі так званы Ісламскі халіфат у захопленых правінцыях Ірака і Сірыі, забаранілі прадстаўніцам слабай паловы чалавецтва паказваць вочы, упрыгожваць вопратку (нікаб), насіць абутак на абцасах і адзенне, з-пад якога выглядае цела.

Але яшчэ больш вар’яцкае дзеянне ажыццявілі бандыты з групоўкі “Аш-Шабаб” — яны забілі мусульманку, якая адмовілася накінуць чадру. Жахлівая рэальнасць: ваяўнічыя ісламісты на Блізкім Усходзе прымушаюць людзей існаваць паводле іх сістэмы рэлігійных і грамадскіх каштоўнасцей. Законы шарыяту ўкараняюцца агнём і мячом. Трывожна! 

Днямі “жаночае пытанне” вырашылі і ў Беларусі, аднак цывілізавана. Згодна з Указам Прэзідэнта зацверджаны новы спіс цяжкіх, шкодных і небяспечных работ, забароненых для прадстаўніц цудоўнай паловы. У дакуменце 74 прафесіі. Не кожная прыгажуня цяпер можа працаваць выпрабавальнікам баявых і спецмашын, вальцоўшчыкам, вадалазам, цесляром...

Што яшчэ ўсхвалявала. Заходняя Афрыка ператварылася ў зону  распаўсюджвання вельмі небяспечнай эпідэміі — ліхаманкі Эбала. Гінуць людзі. На фоне ўкраінскага крызісу сапраўдная НАТАманія ахапіла некаторых еўрапейскіх палітыкаў. Так, камандуючы Узброенымі сіламі Літвы Вітаўтас Жукас выказаў здагадку, што краіне трэба рыхтавацца да крызіснага сцэнарыя, звязанага “са з’яўленнем на яе тэрыторыі вялікай колькасці каротка стрыжаных “рослых турыстаў”. Затым, маўляў, на працягу некалькіх тыдняў у іх з’явяцца і ўніформа, і зброя... Пры гэтым генерал прызнаўся, што інтэрвенцыя “расіян на танках” Літве, хутчэй за ўсё, не пагражае. Аб магчымым нападзе рускіх на адну з краін — членаў альянса гаварылася і ў кабінеце міністраў Вялікабрытаніі: прапанавана стварыць моцную базу НАТА ва Усходняй Еўропе, на мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Другая халодная вайна грукае ў вокны.

Тым часам мы стваральна працавалі — беларускімі аграрыямі сабрана больш за сем мільёнаў тон хлеба новага ўраджаю. Дапамагалі суседзям у вырашэнні надзённага, разглядалі эканамічныя пытанні. Так, з 9 жніўня праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе на 300 рублёў — да 4 тысяч. Папярэдні рост кошту білетаў адбыўся 1 красавіка.
Такія навіны. Сустрэнемся...


sav@sb.by
Ігар САВОСЦЕНКА, 

галоўны рэдактар

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter