Пра мядзведжы вугал і лісіныя сцежкі. Рэдакцыя “НГ” працягвае атрымліваць вашы лісты з цікавымі казкамі.

Тэмы аповедаў выходзяць далёка за межы конкурсу, да нас далучаюцца ўсё новыя ўдзельнікі. Вольга Хільман з вёскі Зубранёўка Мядзельскага раёна і Марына Стома з вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна — дэбютанткі. Вольга Сяргееўна і Марына, вы выдатныя расказчыцы!

Тэмы аповедаў выходзяць далёка за межы конкурсу, да нас далучаюцца ўсё новыя ўдзельнікі. Вольга Хільман з вёскі Зубранёўка Мядзельскага раёна і Марына Стома з вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна — дэбютанткі. Вольга Сяргееўна і Марына, вы выдатныя расказчыцы!

“Не прэтэндую на прызы ці падарункі, проста хай ведаюць людзі, як цікава сачыць за дзікімі жывёламі і птушкамі, — піша наша пастаянная аўтарка, пенсіянерка Марыя Каралькова з вёскі Буяны Віцебскага раёна. — Іду я неяк зімой на ферму — ляжыць вожык у снезе. Я яго падабрала, прынесла дахаты, назвала Тупчыкам. Ён адагрэўся, асвоіўся і стаў “разбойнікам з вялікай дарогі”. Жылі ў нас у хаце курыца з хворай нагой і, як мае быць, коцік. Дык Тупчык, пакуль сам не пад’есць, іх ні за што да міскі не пусціць!”
Нам і іншым чытачам газеты вельмі цікавыя вашы, Марыя Сямёнаўна, аповеды, як і філасофскія замалёўкі пенсіянера Уладзіміра Жукоўскага з Баранавіцкага раёна, сучасныя казкі школьніцы Ганны Шараметы з Брэста, трапныя вершаваныя радкі Вольгі Лабажэвіч з Клецка і творы іншых чытачоў — на жаль, мы не можам апублікаваць іх усе. Заставайцеся з намі, чэрпайце натхненне ў здымках Сяргея Плыткевіча і далей. Чакаем новых допісаў!

Падзяка

Пра жытло, якое называлі Бурмачына, хачу расказаць. Чаму так назвалі? Хто яго ведае — можа, бура некалі лес выламала, і палянка атрымалася. Людзі жылі там, жыта сеялі, бульбу садзілі, коз трымалі.
Аднаго разу жала баба жыта каля лесу. А ў кажуху ўкручанае дзіця малое ляжала.  Жне жанчына сабе, жне, потам абліваецца — сонейка прыпякае. Паднялася яна, разагнулася, каб пот фартухом выцерці — і аслупянела ад страху. У той бок, дзе ляжала дзіця, на трох лапах скакаў мядзведзь. У роспачы жанчына кінулася да дзіцяці і засланіла яго сабой.
— Што будзе, тое і будзе, — падумала.
Наблізіўшыся да жанчыны, звер спыніўся, зароў і стаў падсоўваць да яе пярэднюю лапу. Баючыся, жанчына глянула на яе і ўбачыла, што з лапы сочыцца кроў — у лапе вялікі хлуд з сухой сасновай шчэпкі. Вочы звера прасілі дапамогі. Са страхам жанчына ўзялася за востры канец шчэпкі і пацягнула. Хлуд вырваўся, яна фартухом выцерла мядзведзю лапу і адступіла назад. Той зароў, палізаў лапу і хуценька падаўся ў лес.
Кабета з палёгкай уздыхнула, перахрысціла дзіця, якое нават не прачнулася, і пайшла жаць далей. Але раптам ізноў пачула трэск кустоў: з лесу на трох лапах, прыціскаючы да тулава чацвёртую, скакаў мядзведзь.
— Цяпер усё: задзярэ дзіця, — з жахам падумала жанчына, але не змагла крануцца з месца. Звер падбег да малога, панюхаў, нешта нібы кінуў ад сябе і вярнуўся ў лес.
Дзіця ўсё гэтак жа спала, ціхенька пасопваючы курносым носікам. Каля кажуха ляжала вялікая карына ад сасны, а ў ёй — на ўсю велічыню камяк сотаў, напоўненых духмяным мёдам.
Праўда гэта было ці не, хто яго ведае. Але словы Мядзел і Мядзведзь маюць адзін корань — мядовы. Значыць, усё так магло і быць. А хто не верыць, няхай зловіць таго мядзведзя ды спытае...
Вольга ХІЛЬМАН

Лисички

Давно это было, где-то после Всемирного потопа. Тогда Творцом каждому живому существу и каждому растению было определено место его обитания, в том числе и грибам лисичкам.
Они пробуждались после зимы, выходили из земли, радовались теплу и солнцу. Лисички занимали обширные поляны, ими любовались звери и птицы, жучки и паучки, — все лесное население. Как-то и человек посетил такую поляну, полюбовался красотой лисичек и решил попробовать их на вкус. Однако сырыми они показались ему невкусными.
Тогда человек насобирал много лисичек, принес их к своему селению и испек на костре. Они оказались вполне съедобными. И стали ходить люди по лесам, собирать грибы. Больше всего доставалось лисичкам, которые росли большими компаниями близ человеческого жилья: из-за ярких шапочек они были хорошо видны грибникам.
Решили лисички, жившие вблизи человеческого жилья, обратиться к Всевышнему с просьбой хоть как-то защитить их от полного уничтожения. Всевышний внимательно выслушал их просьбу и сказал, что отныне они будут зверями лисичками, такими же рыжими, как грибы, но в теплых пушистых шубах с длинными пушистыми хвостами. А еще у них будут быстрые ноги, хороший слух, острое зрение и прекрасное обоняние. Те же лисички, что росли в глухих лесах, так и остались грибами.
Все было бы хорошо, но человек придумывал все новые и новые орудия охоты: от палки перешел к луку, от копья — к огнестрельному оружию...  Как-то человек добыл зверя лисицу, и очень понравилась ему красивая, теплая шубка зверя. Ради шапок и шуб, теплых рукавичек и сапог началось уничтожение зверей лисичек. Трудно им стало выживать, и вновь обратились они к Всевышнему, но он уже не стал их слушать...
Вот потому на земле есть грибы лисички и звери лисички. А человеку разумному на то и дан разум, чтобы не губить живое — ни зверя, ни птицу, ни прочих живых тварей или растения. Надо жить, радоваться всему тому, что нас окружает, и беречь эту красоту, ибо, губя все живое, человек губит и себя.
Владимир ЖУКОВСКИЙ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter