Пра кошты на камуналку і жыллёвы даўгабуд

Тарыфы на газ і электраэнергію ў краіне могуць узрасці з 1 снежня

Тарыфы на газ і электраэнергію ў Беларусі могуць узрасці з 1 снежня

Аб гэтым у час тэлефоннай «прамой лініі» з чытачамі газеты «Советская Белоруссия» паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

«Ва ўрада ёсць разлік па нязначным павелічэнні тарыфаў з 1 снежня. Але гэта пытанне будзе ўзгадняцца з кіраўніком дзяржавы і прымацца пасля ўсіх узгадненняў», — адзначыў Анатоль Калінін. Калі будзе прынята станоўчае рашэнне, то невялікі пад’ём адбудзецца на асобныя камунальныя паслугі, газ і электраэнергію. «На астатнія камунальныя паслугі ў нас няма падстаў павышаць цэны ў гэтым годзе», — паабяцаў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі на сённяшні дзень грамадзяне плацяць за мабільны тэлефон у сярэднім Br 100 тыс., за камунальныя паслугі — Br 260 тыс. «Безумоўна, нам неабходна стварыць ахоўныя меры для тых грамадзян, якія маюць нізкія даходы, а ўсе астатнія павінны плаціць па сабекошце», — лічыць намеснік прэм’ер-міністра.

Была таксама закранута тэма праблемных дамоў, больш за 170 з якіх будзе ўведзена ў эксплуатацыю да канца бягучага года. Паводле слоў Анатоля Калініна, у гэтым годзе 102 дамы ўжо здадзены. Увод 30 дамоў перанесены на 2014 год і яшчэ аднаго — на 2015-ы. Усяго ў рэспубліцы налічвалася больш за 300 жылых дамоў з перавышаным тэрмінам уводу іх у эксплуатацыю.

«На рынку долевага будаўніцтва прапісаны больш дакладныя меры ўзаемаадносін паміж забудоўшчыкам і грамадзянінам. Прыняты такія прапановы, як нязменная кантрактная цана: яна можа змяніцца толькі з улікам індэксацыі, якая будзе не больш чым 12 працэнтаў па году. Усе рызыкі па гарантыйных абавязацельствах перакладзены на забудоўшчыка», — сказаў Анатоль Калінін. Ён адзначыў, што ў выпадку невыканання забудоўшчыкам абавязацельстваў ён будзе павінен забяспечыць выплату грамадзяніну ў залежнасці ад сумы ўнесеных сродкаў няўстойкі за кожны дзень.

Адказваючы на пытанні чытачоў, Анатоль Калінін адзначыў: «Мы ўзялі на сябе абавязацельства, што кошт квадратнага метра для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, не павінен перавышаць узровень сярэдняй заработнай платы па краіне, і на працягу 2011—2012 гадоў вытрымлівалі гэты паказчык, знаходзіліся ва ўстаноўленых межах».

Ён дадаў, што на ўзроўні камісіі па праблемных пытаннях будаўніцтва, якая працуе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, выпрацаваны падыходы і канкрэтызавана, што кошт квадратнага метра для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, перад канцом узвядзення дома не павінен перавышаць узровень сярэдняй заработнай платы па краіне з каэфіцыентам 1,2. «Калі, напрыклад, узровень зарплаты $ 100, то кошт квадратнага метра можа дасягаць не больш як $ 120 на канец будаўніцтва. Вы разумееце, што гэты цыкл складзе ад 14 да 18 месяцаў, адпаведна, на апошні рубеж уводу жылля кошт па¬вінен карэлявацца ў такіх суадносінах», — канстатаваў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін звярнуў увагу на тое, што ўрад паставіў задачу зніжаць кошт затрат пры будаўніцтве. У Беларусі праведзена мадэрнізацыя большасці домабудаўнічых камбінатаў, што дае магчымасць павышаць якасць будаўніцтва. «У той жа час пасля мадэрнізацыі кошт узвядзення жылля вырасце, таму цяпер мы шукаем варыянты, як знівеліраваць гэта пытанне», — зазначыў віцэ-прэм’ер.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter