Пра грошы i лагiстыку

22—24 красавіка Мінск наведае дэлегацыя з Фінляндыі
Самай прыкметнай падзеяй бягучага тыдня стала трынаццатая па ліку прамая лінія Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з грамадзянамі Расіі: кіраўніку суседняй краіны задалі больш за тры мільёны пытанняў. Расіян цікавіў рост цэн, санкцыі Захаду, пенсіі, сітуацыя з валютай, Украіна, інтэграцыя ў СНД, барацьба з “Ісламскай дзяржавай” і шмат чаго іншага.

Пра эканоміку. На ўчарашняй сустрэчы ў Мінску Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў нагадаў прадстаўнікам СМІ, што напрыканцы 2014 года адбылося прыкметнае аслабленне валют дзяржаў-партнёраў Беларусі, у выніку чаго рэспубліцы таксама давялося прымаць захады па карэкцыі курса беларускага рубля.

На думку прэм’ера, абноўлены склад беларускага ўрада ўжо многае зрабіў для нармалізацыі сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку, аднак наперадзе яшчэ дастаткова працы.

“Ці ўсё зрабіў урад? Зразумела, не, — упэўнены прэм’ер-міністр. — Задавальнення ад вынікаў пакуль, на жаль, няма. Але, на наш погляд, самае галоўнае, што мы ўсё ж змаглі зрабіць, — гэта тое, што мы прывялі эканоміку ў сітуацыю, калі мы жывём па выніках працы і працуем у адпаведнасці з нашымі магчымасцямі”. 

Пазітыўны сігнал для нашай краіны, падчас нядаўняга латвійска-беларускага бізнес-форуму ў Мінску, быў агучаны старшынёй Рыжскай думы Нілам Ушаковым. Ён прагназуе спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пасля майскага саміту “Усходняга партнёрства”, звяртаючы ўвагу на неабходнасць зніжэння для беларусаў кошту шэнгенскіх віз.

* * *

Усё гэта было на мінулым тыдні. 

А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць: што будзе на наступным? Вось, што мне вядома.

22—24 красавіка Мінск наведае дэлегацыя з Фінляндыі. Яе ўзначальвае намеснік дзяржсакратара МЗС Маці Антанен. У складзе бізнес-групы кіраўнікі амаль 20 фінляндскіх кампаній. Ключавымі галінамі беларуска-фінляндскага супрацоўніцтва з’яўляюцца энергетыка, транспарт і лагістыка, сельская і лясная гаспадарка, дрэваапрацоўка. Адбудуцца бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

У Мінску эксперты ЮНІДА, ААН, іншых міжнародных структур возьмуць удзел у Міжнароднай канферэнцыі “Устойлівае прамысловае развіццё ў краінах з сярэднім узроўнем даходу Еўропы і Цэнтральнай Азіі: інавацыі і тэхналогіі (патрэбы, патэнцыял і паспяховы вопыт)”.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter