Пра ежу і не толькі.

Сярод простага люду ніколі не паважалі тых, хто пераядаў, заседжваўся доўга за сталом. У свядомасці славян існавала ўяўленне аб тым, калі чалавек есць шмат, быццам за дваіх, то за яго спінай знаходзіцца нячыстая сіла.

Сярод простага люду ніколі не паважалі тых, хто пераядаў, заседжваўся доўга за сталом. У свядомасці славян існавала ўяўленне аб тым, калі чалавек есць шмат, быццам за дваіх, то за яго спінай знаходзіцца нячыстая сіла.

  • Калі ежу раскладвалі па талерках, то з’ядаць трэба было ўсё, інакш, лічылася, той, хто пакідае ежу, страціць сваё здароўе і дабрабыт. Шырока бытавала меркаванне аб тым, што чалавек, які даядае чужы кавалак хлеба,  “перахоплівае” чужую сілу і здароўе.
  • Існавала строгае патрабаванне: есці адзін кавалак хлеба можна было толькі мужу і жонцы. Але пры гэтым лічылі: калі жанчына даядае хлеб пасля мужа, то ён будзе “бегаць” за ёю, і наадварот.
  • Прыкмячалі: калі адзін з удзельнікаў трапезы закашляўся, то нехта спяшаецца ў госці; калі чалавек выпусціў з рук ежу — яму нехта зайздросціць.
  • Да завяршэння сямейнай трапезы з-за стала можна было выйсці толькі з дазволу гаспадара. Пасля завяршэння сямейнай трапезы абавязкова неабходна было выказаць падзяку Нябёсам і прыбраць посуд, інакш ноччу ў хаце будзе “піраваць” нячыстая сіла.
  • Залатое правіла народнай культуры патрабавала: аддаючы з хаты прадукты харчавання, напрыклад хлеб, малако, муку, памятайце, што нельга аддаваць апошняе, іначай сам застанешся ні з чым.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter