Пра добрыя і не вельмі дрэнныя ўчынкі Карабухіна.

Машков, В. Между “А” и “Б”: повесть. — Минск: Маст. літ., 2010. — 127 с.: ил.

Машков, В. Между “А” и “Б”: повесть. — Минск: Маст. літ., 2010. — 127 с.: ил.

Уладзімір Машкоў — з шэрагу тых дзіцячых пісьменнікаў, творы якіх у некаторых сем’ях чыталі дзядулі, бабулі, мамы, таты і чытаюць сённяшнія школьнікі. Аповесці добра вядомага ў Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы празаіка і перакладчыка можна сустрэць літаральна ў кожнай бібліятэцы. “Паміж “А” і “Б”, “Вясёлы тузін”, “Я сам”, “Добры дзень, Валерка”, “Засумаваў па дожджыку”, “Як я быў вундэркіндам”, “Апошні дзень патрыярхата”, “Дзіцячы час” — літаральна кожная з кніг зачытаная, што называецца, да дзірак. Перавыдадзеная ў “Мастацкай літаратуры” аповесць пра Валерку Карабухіна — “Паміж “А” і “Б” — чытаецца наўздзіў сучасна, уражвае, бярэ ў палон захапляльным, дынамічным сюжэтам, хаця і выдадзена ўпершыню была ў 1966 годзе. Твор нагадвае пра лепшыя традыцыі добрай дзіцячай літаратуры савецкіх часоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter