Пра беларускiх дзяцей клапоцiцца дзяржава

Урад Беларусi ўнёс змяненнi i дапаўненнi ў Палажэнне аб парадку ўсынаўлення дзяцей i ўстанаўлення апекi над iмi замежных грамадзян, асоб без грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы. Адпаведнае рашэнне, змешчанае ў пастанове Савета Мiнiстраў, уступае ў сiлу сёння, 21 студзеня.

У адпаведнасцi з дакументам узмацняецца кантроль за ўмовамi жыцця i выхавання ўсыноўленых за межы рэспублiкi юных грамадзян Беларусi. Акрамя таго, аб iх адаптацыi ў сем’ях усынавiцеляў будзе паступаць больш поўная iнфармацыя, прычым на працягу больш працяглага тэрмiну. Пастанова Саўмiна прынята ў мэтах ўдасканалення працэдуры мiжнароднага ўсынаўлення, падкрэслiвае БЕЛТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter