Пра Багдановіча — па-кітайску

Славу літаратуры прыносіць веданне яе прадстаўнікоў у свеце. Мы прызвычаіліся, што ў Еўропе, Азіі, Амерыцы пра беларускую літаратуру мяркуюць па перакладах аповесцяў Васіля Быкава, дакументальных расповедах Святланы Алексіевіч, вершах Янкі Купалы, Якуба Коласа... А ці вядомы іншыя пісьменнікі, нават класікі чытачам на далёкіх ад Беларусі прасторах?Велічны талент аўтара паэтычнага зборніка “Вянок”, як сведчаць бібліёграфы, вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.
Максім БагдановічСлаву літаратуры прыносіць веданне яе прадстаўнікоў у свеце. Мы прызвычаіліся, што ў Еўропе, Азіі, Амерыцы пра беларускую літаратуру мяркуюць па перакладах аповесцяў Васіля Быкава, дакументальных расповедах Святланы Алексіевіч, вершах Янкі Купалы, Якуба Коласа... А ці вядомы іншыя пісьменнікі, нават класікі чытачам на далёкіх ад Беларусі прасторах?
Велічны талент аўтара паэтычнага зборніка “Вянок”, як сведчаць бібліёграфы, вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Творы Максіма Багдановіча гучаць на англійскай, балгарскай, венгерскай, грузінскай, іспанскай, казахскай, літоўскай, малдаўскай, мангольскай, нямецкай, польскай, рускай, славацкай, татарскай, туркменскай, узбекскай, украінскай, французскай, чувашскай, чарнагорскай, харвацкай мовах. Канешне ж, засваенне спадчыны класіка беларускай паэзіі ў першую чаргу найболей адбываецца ў літаратурах Расіі, Украіны, Польшчы. А летась, у кітайскім часопісе “Русская литература и искусство”, які выдаецца ў Пекінскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, надрукаваны артыкул Алеся Карлюкевіча і Веранікі Карлюкевіч “Жыў народнымі інтарэсамі...”, прысвечаны 120-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча. У тэксце цытуюцца вершы “З песняў беларускага мужыка”, “Як Базыль у паходзе канаў”. Часопіс “Русская литература и искусство”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь, у розныя гады звяртаўся да разгляду творчасці Васіля Быкава. Двойчы ў выданні друкаваліся артыкулы, прысвечаныя беларускаму мастаку Георгію Паплаўскаму. У якасці ілюстрацыі былі выкарыстаны яго графічныя работы па творах Янкі Купалы і Васіля Быкава.
І апошняя па часе навіна з Пекінскага педуніверсітэта: аспірантка Інстытута замежных літаратур спадарыня Чжан Юань тэмай сваёй дысертацыі абрала паэзію Максіма Багдановіча. Дзеля гэтага маладая даследчыца збіраецца прыехаць у Беларусь, дзе паспрабуе пазнаёміцца з творамі паэта на мове арыгінала. А пакуль Чжан Юань чытае Багдановіча на рускай мове.

Мікола Берлеж
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter