Минск
+14 oC
USD: 2.05
EUR: 2.28

Готовится первый официальный перевод Гарри Поттера на белорусский язык

Потэр не стане Ганчаровым

Кнiгi пра Гары Потэра загучаць па-беларуску. Вестка пра гэта ўскалыхнула не толькi аматараў фэнтэзi. Чакаецца не проста фанатскi пераклад, а ўзгоднены з праваўладальнiкамi ў Лондане. Узялося за пачэсную справу выдавецтва «Янушкевiч», перакладчыкам стала Алена Пятровiч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Алена Пятровіч.
фото дарьи титовой.

— Я падазравала, што калi хтосьцi i павiнен перакладаць Гары Потэра на беларускую, дык гэта я, — жартуе Алена Пятровiч. — Прачытала кнiгi пра яго, калi мне было ўжо за дваццаць пяць. Працу над перакладам пачала для ўласнага задавальнення. I калi даведалася, што ў выдаўца Андрэя Янушкевiча ёсць iдэя выдаць Потэра на беларускай, прынесла тэставы кавалак. Выдавец ухвалiў. Але маю кандыдатуру трэба было зацвярджаць у Англii, у праваўладальнiкаў.

— Яны прачыталi ваш тэкст на беларускай мове?

— Не ведаю, але, магчыма, у iх ёсць кансультанты на такi выпадак. Вядома, цiкавiлiся маiм партфолiа як перакладчыка, але дагэтуль цалкам кнiгi я перакладала толькi з польскай, з англiйскай — асобныя апавяданнi. 

— Самыя частыя прэтэнзii да перакладаў «патэрыяны» — гучанне iмёнаў. Часта паддаюцца спакусе зрабiць «гаворачыя» iмёны, i вось Северус Снейп стаў «Злодеусом Злеем» i «Снеггом», а Нэвiл Лангботам — «Долгопупсом» i «Длиннопопом». 

— Гэта было адно з пытанняў, якое задалi мне праваўладальнiкi. Але я стаўлюся да гэтага твора, як да часткi брытанскай лiтаратуры, i таму па магчымасцi пакiдаю ўсё брытанскае. Што датычыцца прозвiшчаў, ёсць складаныя моманты. Напрыклад, у розных краiнах ламалi галаву над iмем галоўнага злодзея — Тома Марвола Рэдла, таму што трэба, каб з гэтых лiтар можна было скласцi псеўданiм таго ж героя — Лорд Валдэморт. Я не разумею, чаму Лангботам ператварыўся ў Даўгапупса, у шведскай мове, напрыклад, гэтае слова азначае чалавека, якi жыве наводдаль i мала з кiм кантактуе. Але як вырашыць сiтуацыю з Олiверам Вудам, капiтанам сборнай Грыфiндара па квiдычу? Першы раз Гары даведваецца пра яго пасля першага ўрока палётаў. Потэр парушае правiлы, яго некуды вядзе дэкан Макгонагал, i хлопчык упэўнены, што яго зараз будуць выключаць са школы. Макгонагал зазiрае ў дзверы нейкага кабiнета, дзе iдзе ўрок, i запытвае: «Can I borrow Wood?» Тут гульня слоў: пазычыць цi папрасiць штосьцi цi кагосьцi, што называецца «wood». Гэтае слова перакладаецца не толькi як «дрэва», але i як «палка». Гары не ведае, што дэкан просiць паклiкаць чалавека, якога завуць Вуд, i палохаецца: ён думае, што зараз яго ў пакаранне адлупцуюць палкай. I мне трэба нейкiм чынам захаваць гэтую сэнсавую гульню. Чэшскiя перакладчыкi назвалi героя Дуб, захаваўшы этымалогiю прозвiшча, якое сведчыць, што Олiвер — блiскучы гулец, але не блiскучы вучань, «дубiна». Але перакладаць iмёны я буду толькi ў тым выпадку, калi гэтага патрабуе мастацкая задача. Снейп у мяне нiякiм Снегам не стане. Чаму ён стаў Снегам? Вiдаць, вырашылi, што Северус — не ад слова «суровы», а па аналогii з «север», «поўнач»... А тады па асацыяцыi i «снег» узнiк. 

— Вы неяк сказалi, што вам iмпануе барацьба Гермiёны Грэйнджэр за правы хатнiх эльфаў — гэтыя iстоты абслугоўваюць чараўнiкоў i не разумеюць, нашто iм воля. Але мне падаецца, што Роўлiнг ставiцца да змагання Грэйнджэр iранiчна. Чытала шмат фанацкiх тэорый, што, магчыма, тыя эльфы — сiмбiёнты i iм неабходна падхарчоўвацца магiяй чараўнiка. Што калi Гермiёна спрабуе вызвалiць рыбу ад вады? 

— Так, iранiчнае стаўленне Роўлiнг заўважна. Вельмi правiльная Гермiёна iмкнецца змяняць карцiну свету пад тую, да якой прызвычаiлася. Але сама Роўлiнг трансфармуе некаторыя свае погляды. Класiчны прыклад — калi ў лонданскай пастаноўцы «Праклятага дзiцяцi» Гермiёна зрабiлася чорнаскурай i Роўлiнг сказала ў апраўданне, што нiдзе не пiсала, што Гермiёна не можа быць чорнаскурай. Але фанаты знайшлi фрагменты, дзе гаворыцца, як Грэйнджэр збляднела цi пачырванела. У адной з кнiг хросны Гары Сiрыус Блэк гiне з-за таго, што не пажадаў бачыць у сваiм старым эльфе Кiкiмеры iстоту, з пачуццямi якой варта лiчыцца. I пазiцыя Гермiёны адразу выглядае сур’ёзна. 

Кадр из фильма.
kinopoisk.ru

— Тэрмiны закляццяў таксама застануцца, як у арыгiнале?

— Праваўладальнiкаў гэта таксама хвалявала. Я патлумачыла, што гiстарычна склалася так, што на Беларусi лацiнская мова — вялiзны пласт культуры, на ёй напiсаная частка беларускай лiтаратуры. Таму заклёны на лацiнскай мове я перакладаць не буду. Увогуле да глабальных змен я не гатова. Мне прапаноўвалi назваць героя Гэры, але ён застанецца Гары.

— Цi будзе, аднак, нешта звыклае зруйнавана?

— Так. Бо ў рускамоўных перакладах ёсць шмат няправiльна прачытаных слоў. Усе прывыклi, што сваякi Гары Потэра Дурслi жывуць на Цiсавай вулiцы. У арыгiнале нiякага Цiса няма, а вулiца называецца Privet Drive, ад раслiны з назвай privet, якую выкарыстоўваюць у якасцi жывой агароджы. На Беларусi яна, здаецца, расце толькi на мяжы з Украiнай, а в Украiне яе называюць «бирючина». I ў перакладзе Марыi Спiвак з’явiлася «Бирючиновая улица», што многiм не спадабалася, але гэта правiльна. Паколькi ў нас бiручына малавядомая, трэба прыдумаць аналаг, яшчэ не ведаю якi. Падобная раслiна — крушына. 

— Якой вы бачыце аўдыторыю беларускамоўнай кнiгi «Гары Потэр i фiласофскi камень»?

— Думаю, чытач будзе рознага ўзросту. I няхай у якой-небудзь сям’i мой пераклад акажацца першай, але не апошняй беларускамоўнай кнiгай. 

— Калi плануецца выхад?

— Выдавец абяцае, што да новага года, каб людзi паспелi купiць яе ў падарунак.

cultura@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...