Посиделки у "НГ"

Люблю атрымлiваць пiсьмы. Не, не тыя, што дасылаюцца дзякуючы “сусветнаму павуцiнню”, а сапраўдныя, у папяровых канвертах. Кожны дзень праходзiш мiма паштовай скрынi i зазiраеш у шчылiнку: цi не завалiлася куды чыёсьцi пiсьмо? Калi скрыня пустая, то i на душы неяк пуста таксама. А калi намацваеш там канверт, ахоплiвае радасць. З замiраннем сэрца раскрываеш яго, хутка праглядаеш радкi i адчуваеш, як па руках бяжыць цяпло... Прывiтанне, шаноўныя! Дзякуй усiм, хто заходзiць да нас на “Посиделки” ў “Народнай газеце”! Прыемна, што многiя пачалi дасылаць нам свае аповеды пра недарэчныя, смешныя здарэннi, прыпеўкi, смяшынкi. Так трымаць! А яшчэ прапаную вам пiсаць больш бывалiц, расказваць у сваiх лiстах пра сябе, як вы жывяце, аб чым марыце, што вас хвалюе, а што радуе. Так мы будзем больш ведаць адзiн пра аднаго, ды i сядзець на прызбе будзе весялей! З нецярпеннем чакаю вашых пiсьмаў. Да сустрэчы ў пятнiцу.

Прайшоўся
На ўскрайку вёскi жыў дзед Аўдзей. Ля яго хаты вечарамi на лаўках збiралiся старыя, побач гулялi дзецi. Аднойчы з двара дзеда Аўдзея выйшаў вялiзны парсюк.
— Няхай пройдзецца! — сказаў дзед. — Лепш есцi будзе.
Загаманiлiся, а пра парсюка забылiся. А калi ўспомнiлi, было позна. Парсюк знiк. Кiнулiся ў лес шукаць, але ўсё дарэмна.
З таго часу, калi ў каго-небудзь штосьцi прападала, казалi: “Прайшоўся, як Аўдзееў парсюк”.
 Дзед Сымон
Жыў у вёсцы дзед Сымон. Быў ён вельмi ўраўнаважаны. Усiх заўсёды супакойваў, прасiў не хвалявацца.
I вось аднойчы здарылася бяда: загарэлася дзедава хата. Збеглiся аднавяскоўцы хто з вадою, хто з рыдлёўкай, мiтусяцца, а дзед Сымон i кажа: “Ну што за людзi? Нават згарэць спакойна не дадуць...”
Мiхась СЛIВА, г. Рагачоў

Мацi

Ты жыла, як магла,
як умела,
Тым не меней
у нашым жыццi
Ты свяцiла нам ярка i смела
I наперад вучыла iсцi.
Тваiх рук i цяпло
 i шчодрасць
З пахам хлеба i малака,
Нiбы майскага дня
пяшчотнасць,
Нiбы ў цемры
святло маяка.
Не заўсёды
было разуменне —
Не бывае руж без шыпоў...
Але светлых,
шчаслiвых iмгненняў
Было многа i ў тую пару.
Зноў i зноў я кажу табе:
дзякуй,
I прабач, калi што не так.
I няхай жа над матчыным
дахам
Свецiць сонца,
спявае птах!
I хоць я — на шляху
 кругаверцi,
Назаўсёды ў душы зберагу
Дабрыню тваю,
чуласць сэрца,
I ўсмешку тваю, i тугу.
Уладзiмiр ШПАДАРУК г. Рагачоў

Завалинка

Кто сказал, что дядя Саша
В стороне от посевной?
Дядя Саша тоже пашет...
Носом землю у пивной.

Как курить наш Вася
бросил —
Приобрел пальто
на осень.
Если бросит водку
пить —
“Мерседес” может
купить!

При посадке на автобус
Сжали деда,
как пельмень,
Круглым дед наш стал,
как глобус,
Еле дышит третий день.

Лилия ПРУДНИКОВА г. Барановичи

Отчий дом

В тихую заводь,
К синему небу
С белым дождем
Снова приеду
Летней порою
В кашинский дом.

Слезы роняют
Серые очи
Окон резных.
Стены вздыхают,
Словно
встречают
Души родных.

Старая печка
Воет протяжно:
Жаждет огня.
Всех отогрела,
Теперь поджидает
Только меня.

Свечи зажгу,
Всех обниму
В мыслях
незримо.
Тихая заводь
С белым
дождем —
Неповторима.
Надежда СТАХОВИЧ г. Орша

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter