"ПОМНI IМЯ СВАЁ..."

— Сабралася нас восем чалавек. Плакалi i радавалiся, i не пазнавалi адзiн аднаго. Успамiналi, як вучылiся. Расказвалi пра дзяцей i ўнукаў. Фатаграфавалiся на памяць. Дамовiлiся сустрэцца праз тры гады, калi нам, жанчынам, споўнiцца па 70, — Алена Сафронаўна Балыка яшчэ пад уражаннем сустрэчы з аднакласнiкамi, якая адбылася дзякуючы сумеснаму праекту Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё i “Народнай газеты” “Помнi iмя сваё...”

ЗНАЙСЦI ЧАЛАВЕКА
Алена Сафронаўна прасiла дапамагчы адшукаць сваiх былых аднакласнiкаў, выпускнiкоў 1956 года Туркоўскай сярэдняй школы. Яе лiст прагучаў па радыё, затым быў надрукаваны ў нашым выданнi. I сустрэча адбылася. 10 чэрвеня ўсе, хто змог, сабралiся ў школе — прафесар, урач, былы ваенны... Была нават старэнькая настаўнiца матэматыкi Нiна Максiмаўна Пажарынская. За 50 гадоў шмат чаго змянiлася ў жыццi кожнага былога вучня. Размовам не было канца. I прызначыўшы новую сустрэчу, аднакласнiкi вераць, што яна адбудзецца.
НА СУСТРЭЧУ ПРАЗ ПАЎСТАГОДДЗЯ
“Сёлета спаўняецца 50 гадоў, як мы закончылi вучобу ў Вiцебскiм будаўнiчым тэхнiкуме. Спачатку, праўда, вучылiся ў  Полацкiм, якi ў 1955 годзе аб’ядналi з Вiцебскiм. Хочам арганiзаваць сустрэчу з былымi навучэнцамi. Збор адбудзецца 19 жнiўня каля чыгуначнага вакзала ў Вiцебску. Валянцiна Вашкевiч, Леанiд Мянiцкi, Таiса Падабед”.
ШУКАЕМ БАРЫСА
“Дапамажыце адшукаць аднакурснiка, выпускнiка 1964 года Магiлёўскага музычнага вучылiшча Барыса Дзмiтрыевiча КАМАРОВА, 1946 года нараджэння. Жыў у Бабруйску, Магiлёве. Пасля заканчэння вучылiшча працаваў у Чавусах, потым у Магiлёўскiм вучылiшчы культуры. Яго бацькi пераехалi з Бабруйска ў Свярдлоўск. Здаецца, бацька Барыса працаваў дырэктарам музея Вялiкай Айчыннай вайны. Мацi звалi Наталля. У Барыса быў брат-блiзня. Ведаем, што Барыс скончыў завочна Свярдлоўскую кансерваторыю па класе баяна (1969—1971 гады). Да 1973 года жыў у Магiлёве, потым пераехаў да родных у Свярдлоўск. З таго часу сувязь згубiлася. 41 год мiнуў, як мы скончылi музычнае вучылiшча. I вырашылi сустрэцца. Знайшлi ўсiх, акрамя Барыса. Будзем удзячныя за дапамогу. Валянцiна Мiкалаеўна Сiтнiкава, горад Магiлёў”.
АРМЕЙСКАЯ СЛУЖБА, САПРАЎДНАЯ ДРУЖБА
Рыгор Гельфанд хоча знайсцi сваiх армейскiх сяброў Аляксандра БОБРЫКАВА i Уладзiмiра ШАЛАБАСАВА. “Восенню 1960 года мы пачалi службу ў батальёне сувязi в/ч 01715 у Печах пад Барысавам. Я прызываўся з Бабруйска (дзе жыў), а хлопцы з Гомеля. Шмат гадоў праляцела, а ў памяцi захавалiся нашы днi ў “вучэбцы”. Гэта былi сапраўдныя сябры, з iмi было лёгка перажываць армейскiя буднi. Пасля “вучэбкi” нас размеркавалi па розных месцах службы. Мы не перапiсвалiся.  Вельмi хочацца адшукаць сяброў i сустрэцца праз столькi гадоў. Можа, яны i зараз жывуць у Гомелi. Адгукнiцеся!”
МАЛАДЫЯ ГАДЫ
Сяброўку маладосцi Галiну Уладзiмiраўну СЕНЦЮРОВУ (прозвiшча дзявочае) адшуквае Аляксей Мiхайлавiч Новiкаў. Галiна нарадзiлася ў 1948 годзе ў вёсцы Васiлевiчы Магiлёўскага раёна. У 1970-х гадах яна працавала на будоўлi ў Магiлёве. Больш нiчога пра яе невядома.
ВIНАВАТАЯ Я
“Дапамажыце знайсцi майго былога аднакласнiка Iвана Мацвеевiча МАРХЕЛЯ, прыкладна 1940—1941 года нараджэння. Жыў ён у вёсцы Амлынцы Нясвiжскага раёна. Ведаю, што закончыў Мiнскi iнстытут народнай гаспадаркi (цяпер БДЭУ). Я старалася сама знайсцi яго, але не атрымалася. Вiнаватая я вельмi перад Iванам i хачу папрасiць у яго прабачэння, даведацца, як склалася яго жыццё. Прозвiшча маё прашу не называць. Мяркую, Iван i так здагадаецца, хто пiша”.
МОЙ ЗЯЦЬ — ДОБРЫ ЧАЛАВЕК
Па дапамогу звяртаецца Нiна Iванаўна Мятлюк з Вiцебскай вобласцi, якая хоча адшукаць свайго зяця Уладзiмiра Iльiча СКУПАВА, 1954 года нараджэння. “Ён быў жанаты з нашай дачкой Вольгай Пятроўнай Скупавай. Служыў у Германii. У iх нарадзiўся сын Вадзiм. Не ведаю, што здарылася памiж дачкой i зяцем, аднак ён пакiнуў яе. Алiменты дасылаў з Варонежскай вобласцi, горада Паворына (назва пазначана неразборлiва).  Ведаю, што сам зяць нарадзiўся ў Саратаве. Там засталiся жыць яго тры сястры. Зараз майму ўнуку Вадзiму 27 гадоў, жанаты, ёсць два сыны. Буду вельмi рада, калi адгукнецца мой зяць. Для мяне ён быў i застаецца добрым чалавекам, бацькам майго ўнука, якому цяпер так неабходна падтрымка роднага чалавека, моцнае мужчынскае плячо”.
МАЦЯРЫНСКАЕ СЭРЦА Ў ТРЫВОЗЕ
“Сяргей Пятровiч ЛАЎРЫНОВIЧ, 1961 года нараджэння, працаваў у Снеткусе (Лiтва) на атамнай электрастанцыi. У Лiтве сын ажанiўся, аднак сямейнае жыццё не склалася, i ён прыехаў дадому ў вёску Рысевiчы Браслаўскага раёна. А праз два гады зноў паехаў у Снеткус. Але першы лiст даслаў з Аланii, горада Ардон, другi (22 снежня 2003 года) — з Беслана. Пiсаў, што працуе на заводзе “Iсток”, усё ў яго добра, каб не хвалявалiся”. На гэтым сувязь абарвалася. Больш пiсьмаў ад яго мацi Вера Валяр’янаўна Лаўрыновiч не атрымлiвала. Ведаючы пра цяжкае становiшча ў Беслане, яна вельмi хвалюецца за жыццё сына. I чакае яго дадому.
АДГУКНIСЯ, СЯБРОЎКА!
“Хачу адшукаць сваю сяброўку Святлану Iванаўну ЦУРАНКОВУ, якая нарадзiлася прыкладна ў 1949—1951 гадах у Гомелi. Са снежня 1970 па лiстапад 1972 года мы разам вучылiся ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце на хiмiчным факультэце. Потым па сямейных абставiнах я пакiнула вучобу i паехала дадому ў Полацк. А Святлана скончыла унiверсiтэт i па накiраваннi паехала на мясакамбiнат у Жлобiн. Некаторы час мы перапiсвалiся, а потым сувязь абарвалася. Я напiсала ў Гомель, дзе жыла мацi Святланы Антанiна Васiльеўна Цуранкова, аднак адказу не атрымала. Вельмi хацелася б сустрэцца з сяброўкай. Галiна Iванаўна Трумбачова (прозвiшча дзявочае)”.
ДАПАМАЖЫЦЕ АДШУКАЦЬ
“У 1950 гадах у Яцьвескую царкву Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласцi прыслалi служыць бацюшку з сынам, якога звалi Вiктарам. Бацька кiраваў хорам, сын быў псаломшчыкам. А я пела на клiрасе. У Вiктаравай жонкi Раiсы нарадзiўся сын, i яны ўзялi мяне хроснай хлопчыка. Праз некаторы час я пераехала ў Масты. Спрабавала звязацца з Вiктарам i Раiсай — безвынiкова. Можа, хто ведае, што з iмi здарылася? Цi ў царкоўных архiвах засталiся звесткi? Нiна Мiхайлаўна Нюнько, Гродзенская вобласць”.
ДАРАГIЯ РОДНЫЯ
Пенсiянерка Надзея Паўлаўна Карповiч шукае свайго брата Мiкалая Паўлавiча КАВАЛЕЎСКАГА, 1952—1953 года нараджэння, сувязь з якiм абарвалася амаль дваццаць гадоў таму. Мiкалай жанаты, жонку завуць Надзея, ёсць дзецi: сын Уладзiк, дачка Яна. Так здарылася, што Надзея Паўлаўна вельмi захварэла, доўга ляжала ў бальнiцах, а потым дзецi забралi яе да сябе. Дакладны адрас брата яна згубiла. Памятае толькi, што ён жыў у горадзе Новакузнецку Кемераўскай вобласцi. Здароўе не дазваляе жанчыне куды-небудзь ехаць, шукаць брата. А вельмi хочацца сустрэцца.
Яўгенiя Кандрацьеўна Гутырчык шукае сваю пляменнiцу Таццяну Аляксандраўну ТУЛIКОВУ (ТУЛЯКОВУ), у якой ёсць муж Саша, сын Леанiд, 1998 года нараджэння. Апошняе пiсьмо ад пляменнiцы цётка атрымала ў лютым 2000 года. Зваротны адрас — горад Чымкент (цi Шымкент). Пляменнiца пазначыла нумар свайго хатняга тэлефона, аднак там адказваюць, што такiя не жывуць. Яўгенiя Кандрацьеўна пераехала да свайго сына ў Бярозаўскi раён. Яна спадзяецца, што пляменнiца хутка знойдзецца.
Дзвюх стрыечных сясцёр па бацьку хоча знайсцi Аляксандра Паўлаўна Мароз з Мiнска. Ёй мала што вядома пра iх. Бацька аўтара пiсьма Павел Сцяпанавiч Шаўцоў i мацi адшукваемых Марыя Сцяпанаўна Шаўцова былi роднымi братам i сястрой. “Жылi ў Бранскай вобласцi, сяло Бутоўск. Цётка Маша выйшла замуж за Цiмафея, якi працаваў у шахце, i яны пераехалi ў Тульскую вобласць, горад Вузлавая. Прозвiшча цёткi па мужу не ведаю. Адну сястру завуць Алена. Пра другую нiчога невядома. Можа, ШАЎЦОВЫ пераехалi жыць у Беларусь?”
“Хачу знайсцi свайго брата Генадзя Iванавiча ЛЕМЕШАВА, якi нарадзiўся прыкладна ў 1937—1938 годзе ў Шумiлiнскiм раёне. Яго мацi Нюша працавала на торфазаводзе, потым звольнiлася, аддала Гену ў сад i з’ехала ў Эстонiю. Па словах знаёмых, там яна трапiла пад машыну i загiнула. Ёсць i версiя, што Гена паехаў з ёй у Эстонiю, там застаўся жыць. Можа, хто з родных цi блiзкiх застаўся ў Беларусi, у Шумiлiнскiм раёне, паведамiце. Уладзiмiр Сiдаравiч Лемешаў, горад Мiнск”.
ЗАПАЛIЦЬ СВЕЧКУ I ПАКЛАНIЦЦА
“Мой бацька Мiкiта Рыгоравiч ЕЛIСЕЕНКА, 1898 года нараджэння, жыхар вёскi Цейкавiчы Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi, у 1938 годзе быў рэпрэсiраваны. У 1991 годзе я рабiла запыт ва ўпраўленне КДБ БССР па Магiлёўскай вобласцi аб тым, дзе i калi бацька быў расстраляны. З Магiлёва i Мiнска атрымала адказ, што роднага чалавека рэабiлiтавалi. А расстраляны ён быў у кастрычнiку 1938 года. Дзе знаходзiцца месца яго пахавання, не паведамiлi. Хачу даведацца, дзе яго магiлка, каб хоць у апошнi раз запалiць свечку i пакланiцца. Наталля Мiкiтаўна Елiсеенка, Мядзельскi раён”.
ПРАПАЛI БЕЗ ВЕСТАК
“Дапамажыце ўдакладнiць месца пахавання майго бацькi Уладзiмiра Iгнацьевiча ГАЎРЫКА. Пасля вайны нам паведамiлi, што бацька разам з iншымi салдатамi пахаваны ў Берлiне, 100 метраў ад уваходу ў метро ў раёне Фрыдрыхдэшу. Зразумела, што пасля вайны ў гэтым горадзе ўсё змянiлася. Я ездзiў у Берлiн, аднак на тым месцы знаходзiцца плошча. Мне нiхто не мог адказаць, куды былi перанесены могiлкi савецкiх салдат. Служыў мой бацька радавым у в/ч 39834, загiнуў 27 красавiка 1945 года. Я памятаю тату толькi па фотаздымках. Вельмi хочацца адшукаць тыя мясцiны, дзе ён пахаваны, расказаць унукам пра подзвiгi нашага народа ў гады Вялiкай Айчыннай. Iван Уладзiмiравiч Гаўрык, Нясвiжскi раён”.
Мiкiта Антонавiч БРЭНЬ, 1909 года нараджэння (вёска Залатуха цяпер Калiнкавiцкага раёна Гомельскай вобласцi), напачатку вайны пайшоў на фронт. Дадому прыслаў толькi два лiсты з Арла, на жаль, зваротны адрас (дакладнае месца, дзе ён служыў) не захаваўся. Пасля вайны сям’я атрымала пасведчанне, што ён прапаў без вестак. “Аднак пасля эвакуацыi ў вёску вярнулася жанчына, якая расказала, што бачыла бацьку ў Яраслаўлi ў шпiталi. Па яе словах, бацька быў паранены ў нагу, пацiху хадзiў, быў апрануты ў афiцэрскую форму. Эвакуiраваныя некаторы час даглядалi хворых. Аднойчы ў Яраслаўлi пачалася бамбёжка. Загарэўся буйны завод, ля якога размяшчаўся шпiталь. Пачалася панiка. Гэта жанчына не ведае, цi выратавалi ўсiх параненых. Больш нiякiх звестак пра нашага бацьку няма. Спадзяёмся, што засталiся сведкi тых падзей. Можа, хто таксама быў у шпiталi ў Яраслаўлi ў той час, калi немцы пачалi бамбiць горад? Адгукнiцеся”.
“Мой брат Мiкалай Максiмавiч ГВОЗДЗЬ нарадзiўся ў 1922 годзе ў вёсцы Славань Светлагорскага (Даманавiцкага) раёна Гомельскай (Палескай) вобласцi. У 1941 годзе ён скончыў Гомельскае медвучылiшча i адправiўся на фронт. З таго часу нiякiх звестак пра яго не маем. Я вельмi хачу даведацца, дзе знаходзiцца магiла брата. Матрона Максiмаўна Гвоздзь, Рэчыцкi раён”.
“Я хачу адшукаць аднапалчан цi тых, хто ведае, дзе дакладна знаходзiцца месца пахавання майго бацькi Карнея Мiтрафанавiча ШЫЛКОВА, 1898 года нараджэння. Прызываўся на фронт Талачынскiм райваенкаматам. Загiнуў у Беластоцкiм ваяводстве, павет Суволкi. Пахаваны ў вёсцы Паезажэ (так пазначана ў пiсьме), ля возера Базнель. Цi ў брацкiх могiлках на Кжывулка. Хачу даведацца, дзе знаходзяцца гэтыя мясцiны. У сям’i было пяцёра дзяцей, я — самая маленькая. Бацьку не памятаю. Застаўся толькi канверт ад пiсьма, якое ён прыслаў дадому. Вырасла на расказах матулi пра мужнага героя-вызваленца. Можа, у вас ёсць спiсы загiнуўшых i пахаваных на тэрыторыi Польшчы савецкiх салдат, паведамiце. Марыя Карнееўна Мацюк (Шылкова), горад Орша”.
Прыкладна ў сакавiку 1945 года на тэрыторыi Польшчы (Данцыгская вобласць) загiнуў Мiкалай Севасцьянавiч ТАРАСЕВIЧ. Ён нарадзiўся ў 1909 годзе ў вёсцы Дуброва Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi. Дзецi i ўнукi Мiкалая Севасцьянавiча шукаюць звесткi пра месца пахавання роднага чалавека на тэрыторыi Польшчы. 
ПАХАВАНЫ Ў ГАЙНАЎЦЫ
Улады польскага горада Гайнаўка прадаставiлi калегам з радыё “Кнiгу салдат i афiцэраў Савецкай Армii”, пахаваных у Гайнаўцы. Калегi будуць зачытваць, а мы друкаваць па 20 iмёнаў. Магчыма, хтосьцi пачуе або прачытае iмя роднага цi блiзкага чалавека, якi загiнуў у час Другой сусветнай вайны.
Iлiн АБДУЛАЛIЕЎ, радавы, загiнуў у 1944 годзе, пахаваны ў Гайнаўцы;
Фрэйзахмат АБДУЛВАЛIЕЎ, 1904 года нараджэння, загiнуў 30 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў мясцовасцi Дубiчы;
Анай Матазавiч АБСТАЛIМАЎ, лейтэнант, 1904 года нараджэння, загiнуў 27 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў мясцовасцi Вiтава;
Данiла Пiлiпавiч АЛМIНАЎ, маёр, загiнуў 27 жнiўня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Мiкалай Сяргеевiч АНIСIМАЎ, маёр, загiнуў 27 жнiўня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Сяргей Мiкалаевiч АНIСIМАЎ, старшы лейтэнант, загiнуў у 1944 годзе, пахаваны ў Гайнаўцы;
У.Т.АРТЭНЯН, 1924 года нараджэння, загiнуў 30 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
Н.БАЛЮКОЎ, капiтан, загiнуў 23 жнiўня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Мiкалай Сямёнавiч БРАНАЎ, загiнуў у чэрвенi 1941 года, першапачаткова пахаваны ў мясцовасцi Збуч;
Аляксандр Канстанцiнавiч БЕЛЯКОЎ, 1921 года нараджэння, загiнуў у 1941 годзе, першапачаткова пахаваны ў мясцовасцi Збуч;
Iгар Мартынавiч БЕЛАКОЗАЎ, сяржант, загiнуў 28 жнiўня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Б.Ф.БЯЛОЎ, 1925 года нараджэння, загiнуў 4 жнiўня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Iгар Мартынавiч БЕЛАЗЁРАЎ, сяржант, загiнуў у 1944 годзе, пахаваны ў Гайнаўцы;
Канстанцiн БЕНЕДЫКТАЎ, загiнуў 22 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
Ян Гаўрылавiч БЕРУКОЎ (БЯРУКАЎ), радавы, 1918 года нараджэння, загiнуў 9 лiпеня 1944 года, пахаваны ў Гайнаўцы;
Андрэй БОЕЎ, загiнуў 22 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
Iван Сцяпанавiч БАЛЬШАКОЎ, 1921 года нараджэння, загiнуў 27 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
Антон БАЛТРАМЮК, загiнуў у 1944 годзе, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Прагалле;
Iрына Майсееўна БАРЫСЕНКА (МIТЛАШ), капiтан медыцынскай службы, 1916 года нараджэння, загiнула 21 жнiўня 1944, пахавана ў Гайнаўцы;
Iван Мiкалаевiч БАРЫСАЎСКI, старшына, загiнуў у 1994 годзе, пахаваны ў Гайнаўцы.
Калi хто пазнаў знаёмыя прозвiшчы i iмёны, паведамiце, калi ласка, у рэдакцыю. Мы ўдакладняем усе спiсы i звяраем з пiсьмамi слухачоў i чытачоў.
ШТО ЗДАРЫЛАСЯ З СЫНАМ?
“Я звяртаюся з вялiкай просьбай да ўсiх радыёслухачоў i чытачоў “НГ”. У маi 2003 года на працу ў Санкт-Пецярбург паехаў наш сын Мiхаiл Мiхайлавiч РУСАК, 1964 года нараджэння. Вось ужо тры гады ад яго няма нiякiх звестак. Можа, хто ведае, што i дзе здарылася з сынам? Зоя Аляксандраўна Самусевiч, горад Масты”.
БЕЗ СНУ I СПАКОЮ
“Я страцiла сон i спакой. Кожны раз уздрыгваю, калi чую тэлефонны званок цi званок у дзверы. Вось ужо шэсць гадоў чакаю дадому сына Уладзiмiра Леанiдавiча ДРАЗДА, 3 красавiка 1968 года нараджэння. У 1998 годзе ён паехаў на працу ў Расiю. Спачатку абяцаў, што толькi на год. 7 студзеня 2000 года атрымала ад яго вiншавальную тэлеграму, дзе сын паведамляў, што ўжо ў лютым вернецца дадому. Аднак з таго часу нiякiх звестак пра яго няма. Я шмат куды пiсала, шукала — безвынiкова. Можа, вы дапаможаце. Марыя Кузьмiнiчна Дрозд, горад Рэчыца”.
ПРАБАЧ, МАТУЛЯ
Мiхаiл Мiхайлавiч Пiвавар адшуквае сваю мацi Кацярыну Раманаўну НIКIЦЕНКА, 1924 года нараджэння. 28 мая гэтага года ў 15 гадзiн яна пайшла з дому i не вярнулася. “Матуля, прабач мне за ўсё. Я вельмi цябе чакаю, не ведаю, дзе ўжо шукаць”.

Калi вы знайшлi ў пiсьмах знаёмае прозвiшча, пазналi чалавека на фотаздымку, ведаеце, як адшукаць гэтых людзей, пiшыце, тэлефануйце (дадатковую iнфармацыю пра тых, каго вышукваюць, можна знайсцi на сайце www.tvr.by). Памятайце, што кожная вестачка дарагая тым, хто шукае родных i блiзкiх. Магчыма, i вам калi-небудзь спатрэбiцца iх дапамога.
Калi вы згубiлi ў Беларусi цi далёка за яе межамi дарагiх людзей,
хочаце даведацца пра сяброў дзяцiнства, аднакласнiкаў, каханых,
землякоў, аднапалчан — звяртайцеся:
у рэдакцыю “Народнай газеты”: 220013, г.Мiнск, вул. Б.Хмяльнiцкага, 10а,
з паметкай “Помнi iмя сваё...”. Тэл. 287-18-11; e-mail:regina@ng-daily.by
на Першы нацыянальны канал Беларускага радыё: 220807, г.Мiнск, вул.Чырвоная, 4,
перадача “Помнi iмя сваё...”; e-mail:poisk@radio.tvr.by

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter