Помні імя сваё.

Водгаласы вайны “Дапамажыце, калі ласка, даведацца пра ваенны лёс бацькі Пятра Сцяпанавіча Качана. У 1939 годзе мой бацька быў прызваны на службу ў Чырвоную армію, служыў у Беластоку. Атрымалі паведамленне, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ён прапаў без вестак. Я 43 гады выкладала гісторыю ў школе, арганізавала школьны музей. Мы дапамаглі многім даведацца пра лёсы родных, якія загінулі на вайне. Пра лёс свайго бацькі не змагла даведацца  дагэтуль. Рэгіна Пятроўна Заварына, Барысаў”.

Водгаласы вайны

“Дапамажыце, калі ласка, даведацца пра ваенны лёс бацькі Пятра Сцяпанавіча Качана. У 1939 годзе мой бацька быў прызваны на службу ў Чырвоную армію, служыў у Беластоку. Атрымалі паведамленне, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ён прапаў без вестак. Я 43 гады выкладала гісторыю ў школе, арганізавала школьны музей. Мы дапамаглі многім даведацца пра лёсы родных, якія загінулі на вайне. Пра лёс свайго бацькі не змагла даведацца  дагэтуль. Рэгіна Пятроўна Заварына, Барысаў”.

“Пішу па просьбе Лідзіі Сямёнаўны Кавалёвай (прозвішча дзявочае). Дапамажыце, калі ласка, даведацца пра лёс былога салдата Васіля Сямёнавіча Кавалёва, ураджэнца пасёлка Заазер’е Рагачоўскага раёна, які ў час Вялікай Айчыннай вайны прапаў без вестак. Надзея Іванаўна Кажэўнікава, Рагачоў”.
“Мой муж Дзям’ян Андрэевіч Печань быў вадзіцелем у адной з воінскіх часцей у горадзе Бабруйску. У нашай сям’і было двое дзяцей. У 1941 годзе мужа прызвалі на ваенныя зборы. За тры дні да вайны я наведвала яго. Муж сказаў,  каб забірала дзяцей і ехала да родных у вёску. Так і зрабіла. У 1946 годзе атрымалі паведамленне, што Дзям’ян Андрэевіч Печань у час вайны прапаў без вестак. Я ўсё жыццё памятаю яго. Працавала ў калгасе даяркай, выхоўвала дзяцей, будавалася, чакала Дзям’яна, але так і не дачакалася. Можа, хоць даведаюся пра яго лёс. Кацярына Пятроўна Печань, Кіраўскі раён”.

Далёкае каханне

“Шукаю жанчыну 1934 года нараджэння, у якой незвычайнае імя — Фроня, прозвішча Кітаева. Пазнаёміліся мы ў жніўні 1953 года ў поездзе Масква—Хабараўск. Фроня працавала ў дзіцячым доме ў горадзе Суздалі, тады везла да бацькоў у Хабараўск пяцігадовую дзяўчынку. Мы потым перапісваліся. Я паабяцаў Фроні, што на наступны год прыеду да яе. Але не выканаў абяцання: прызвалі на службу ў армію. Яна, відаць, не паверыла, і мы страцілі сувязь. Вельмі хачу ведаць, як склаўся лёс Фроні Кітаевай. Уладзімір з Мінска (прозвішча не пазначана)”.

Знайшліся

Сяргей  Вітальевіч Сямёнаў з Мінска з нашай дапамогай шукаў сяброў маладосці: Мікалая Аляксандравіча Міронава і Іну Эдуардаўну Мядзвецкую. Іна Эдуардаўна Мядзвецкая знайшлася. Пошук Мікалая Аляксандравіча  Міронава працягваецца.

Чакаем вестак

“Наша сям’я  была вялікая. Я — самая малодшая, нарадзілася ў красавіку 1941-га. Мой брат Іван Нічыпаравіч Мінін павінен быў хутка вярнуцца з  арміі, але пачалася вайна. Дадому Іван так і не вярнуўся. Атрымалі паведамленне, што прапаў без вестак. Дапамажыце, калі ласка, у пошуку яго. Яшчэ шукаю сыночка Юрыя Юр’евіча Шаталава 1962 года нараджэння, які ў красавіку 2004 года паехаў на заробкі ў Маскву і дагэтуль пра яго лёс нічога невядома. Валянціна Нічыпараўна Шаталава, Віцебск”.
“Дапамажыце, калі ласка,  у пошуку  стрыечнай сястры Тамары Міхайлаўны Зелянковай (прозвішча дзявочае). Бачыла Тамару, калі ёй было толькі шэсць месяцаў. Вясной 1941-га бацькі прывозілі яе да нас, на радзіму яе бацькі Міхаіла Фокавіча Зелянкова. Ён закончыў школу міліцыі і працаваў у Брэсце. У 1944 годзе атрымалі пісьмо ад жонкі Міхаіла, Алены Зелянко, якая паведаміла, што муж загінуў, а яны з дачушкай Тамарай, дзякуй богу, жывыя. Больш пісем не было. Вельмі хачу даведацца пра лёс родных, знайсці Тамару Міхайлаўну Зелянко, яе дзяцей, унукаў. Ганна Іванаўна Ждановіч, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter