Полацк, бацька зямлі беларускай
14.03.2008 01:00:00
Са сваёй прапановай звярнуўся да нас Пётр Сакольчык з Мінскага раёна. “Цудам я лічу Полацк як першую беларускую сталіцу. Сам я па адукацыі не гісторык, а матэматык, але шмат гутарыў з навукоўцамі і цікавіўся гэтай тэмай. Таксама добра было б узгадаць пра Навагрудак — першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага, а таксама культурны цэнтр, адкуль пачала распаўсюджвацца адукацыя ў XV стагоддзі”.
Магчыма, вы хацелі б таксама прапанаваць свой цуд, зрабіць асабісты ўклад ва ўшанаванне лепшых набыткаў і багаццяў беларускага народа? Мы чакаем менавіта ваша меркаванне. Пішыце або тэлефануйце нам па нумары (017) 287-15-07. Спяшайцеся: ваш голас можа аказацца рашаючым! Названыя прэтэндэнты на званне цудаў Беларусі размешчаны на нашым сайце ng.by. Там жа за іх можна прагаласаваць і ўнесці свае прапановы.