Полацк, бацька зямлі беларускай

Ініцыятыву “Народнай газеты” вітаюць многія чытачы, апошнім часам нам тэлефануе і піша ўсё больш людзей. Падабаецца вам, што праект выносіцца на першую старонку газеты, як сапраўды важны і варты ўвагі. Так, мінчанка Глафіра Юрэвіч прызналася па тэлефоне, што нават заплакала, убачыўшы на першай старонцы “Народнай газеты” выяву прападобнай Еўфрасінні Полацкай, святой заступніцы Беларусі. “З Полацка дачка прывезла мне невялікую скульптуру прападобнай Еўфрасінні, і калі я малюся святой, мне робіцца лягчэй. І ўнучцы таксама дапамагае. Прыміце і мой голас”, — папрасіла чытачка.

Са сваёй прапановай звярнуўся да нас Пётр Сакольчык з Мінскага раёна. “Цудам я лічу Полацк як першую беларускую сталіцу. Сам я па адукацыі  не гісторык, а матэматык, але шмат гутарыў з навукоўцамі і цікавіўся гэтай тэмай. Таксама добра было б узгадаць пра Навагрудак — першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага, а таксама культурны цэнтр, адкуль пачала распаўсюджвацца адукацыя ў XV стагоддзі”.

Магчыма, вы хацелі б таксама прапанаваць свой цуд, зрабіць асабісты ўклад ва ўшанаванне лепшых набыткаў і багаццяў беларускага народа? Мы чакаем менавіта ваша меркаванне. Пішыце або тэлефануйце нам па нумары (017) 287-15-07. Спяшайцеся: ваш голас можа аказацца рашаючым! Названыя прэтэндэнты на званне цудаў Беларусі размешчаны на нашым сайце ng.by. Там жа за іх можна прагаласаваць і ўнесці свае прапановы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter