Полацкі абярэг

Да 1150-годдзя горада ствараецца унікальнае палотнішча
Да 1150-годдзя горада ствараецца унікальнае палотнішча.

Цяпер у полацкім абярэгу ёсць фрагменты з розных гарадоў і краінУвесь час рукатворны Полацкі абярэг прырастае новымі палотнамі. За год, мінулы з першай яго дэманстрацыі, ён павялічыўся з 70 да 90 квадратных метраў.

Цяпер абярэг утвараюць 12 велізарных палотнішчаў, скла-дзеных з 420 вышытых, вытканых, распісаных квадратаў памерам 45х45 см кожны. А майстрыхі з усяго свету ўсё дасылаюць свае работы, якія таксама будуць прышыты да агульнага палатна. Нядаўна, напрыклад, у Полацк прыбыла пасылка з шатландскага Абердзіна з найлепшымі пажаданнямі старажытнаму гораду і прыгожым шматковым шыццём.

Па Полацкаму абярэгу можна вывучаць геаграфію. У яго стварэнні прынялі ўдзел майстрыхі з Беларусі, Расіі, Германіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Казахстана, Даніі, Малдовы, Балгарыі, Эстоніі і нават Аргенціны. Цікавасць да праекту выказалі аматары пэчворка з Кубы, Венесуэлы і Японіі.

Унікальны твор народных майстроў бачылі ў Віцебску і амаль ва ўсіх раённых цэнтрах Віцебшчыны. Цяпер вядуцца перамовы пра тое, каб выставіць яго ў Даўгаўпілсе, адкуль паступіла нямала квадратаў для абярэга.

Ідэя стварэння незвычайнага падарунка да 1145 дня нара-джэння Полацка належыць Ніне Ярмух і яе вучаніцам — удзельнікам клуба шматковага шыцця “Рошва”. У славянаў, кажуць спецыялісты, абярэгам магла служыць любая рэч, а калі яна была зроблена сваімі рукамі, з чыстым сэрцам і светлымі намерамі, то сіла яе павялічвалася шматкроць. Клуб “Рошва” будзе прадаўжаць стварэнне гэтага незвычайнага абярэга і, магчыма, да 1150-годдзя самага старажытнага горада Беларусі, якое будзе адзначацца ў 2012 годзе, ён будзе мець больш за 1150 адметных квадрацікаў.

Надзея Скварцова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter