О важности выхода из зоны комфорта

Покліч зямлі

Аб межах камфорту і чаму пра іх варта ведаць на пачатку вясны?

Днямі рассмяшыла краем вуха пачутае выслоўе ад суседа: «Апошнім часам мне часта раяць выйсці з зоны камфорту. А вось хто б падказаў: як у яе трапіць?» Сапраўды, у кожнага тэрыторыя гармоніі з сабой і навакольным светам свая. Таму і старанні, каб яе стварыць, прыкладаюцца розныя. Хтосьці ведае, што яму для шчасця мяккай канапы хапае. А некаторым колькі не дай — ўсё адно мала. Чаго гэта я ізноў бурчу? Тлумачу: планы на вясну ўжо не даюць спакою. Новых задумак з пачаткам цёплага сезону, як падказваюць мне прыхільнікі нашай прызбы, у людзей, асабліва вясковых, нямала. 


Як толькі сонца першымі промнямі пачынае лашчыць зямлю, знікае апошні снег, рукі самі цягнуцца да скрынкі з насеннем. Другое «я» пры гэтым быццам гаворыць: навошта ізноў гэтыя клопаты, калі і агуркі, і памідоры можна набыць на працягу круглага года ў магазіне? Аднак стрымацца ад таго, каб не ўскапаць агарод, не пасеяць хаця б зеляніну, цыбулю ды радыс, немагчыма. Зямля сама кліча зноў да працы. Ну а потым, калі ў 30-градусную спёку прыйдзецца ўсе ўзрошчанае сваімі рукамі багацце палоць ды штораніцы паліваць, тады і загудуць у галаве шумным роем думкі: а нашто патрэбна было столькі ўсяго садзіць? І вось табе тая славутая зона камфорту. Дзе яна ўвогуле можа быць для чалавека, якому ўсё навокал патрэбна? 

Вось мая сталічная сяброўка замест пакецікаў з зярнятамі шукае ў першы месяц вясны, дзе набыць камфортны шэзлонг, кажа, што лета — гэта найперш магчымасць добра адпачыць. Аднак улетку за першымі салодкімі агуркамі сяброўка ідзе да мяне. Параўнацца, частаваць тых, хто пакуль не спазнаў смаку сялянскай працы, — асаблівае задавальненне. Тым самым як бы прыахвочваеш новага чалавека да веры ў тое, што праца на зямлі ўдасканальвае ўнутраны свет і нават абагаўляе. Ну і канешне, у такія хвіліны сумненні, маўляў, «нашто так многа садзіла», раствараюцца, як цукар на толькі што сарваных клубніцах.

Выснова відавочная: хто працуе, той і мае! А моднае паняцце пра зону камфорту, што зараз стала папулярным у блогераў, не больш чым проста сродак хоць крыху супакоіць затузаных гарадскім тлумам людзей. Я б параіла больш дзейсны спосаб: вясной абавязкова паехаць у вёску да родных ці сяброў (а можа, нават і набыць сядзібу) і зладзіць там хаця б невялікі агародзік ды пасеяць на ім штосьці: хай сабе не агуркі, ну тады ягады ці кветкі. Не трэба доўга думаць, каб зразумець: хопіць нават маленькага кроку для таго, каб выйсці за межы зоны камфорту, зрабіць штосьці новае, знакавае. 

А што вы плануеце стварыць гэтай вясной?
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»… 

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!

kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter