Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Пялёстачкам-адвейкай называла сябе паэтка і перакладчыца Мая Львовіч

Покліч Айчыны

Яна мела родавыя карані з Беларусі, а нарадзілася ў Адэсе, потым жыла-тварыла ў Харкаве. Праз даўняга сябра рэдакцыі Сяргея Панізьніка ў рэдакцыю трапіла цікавая кніжка вершаў Маі Львовіч “Ластаўка, ляці!”. Яна выйшла летась у Харкаве на дзвюх мовах паралельна: па-беларуску і па-ўкраінску. Каштоўная рэч, дарэчы, як для беларусаў Украіны, так і для ўкраінцаў Беларусі.

Пра сябе ж паэтка, перакладчыца пісала: “Я беларусінка. Ня кроўю, а далёкаю/ І тым раднейшаю зямлёй”. Бацька Маі Давыдаўны быў з Веткі, маці — з Гомеля, паэтка  нарадзілася 23 красавіка 1933 года ў Адэсе, пісала: “Што ад мілае Айчыны/ Жывасілам адлучылі — я ня ведала./ Я ня ведала, ня знала/ Што даўно-даўно сама я/ Я — пялёстка, Я — пялёстачка-адвейка”. Балюча перажывала “габрэйка з мовай украінскаю, габрэйка з мовай беларускаю” розныя міжнацыянальныя спрэчкі-звадкі. А сэрца яе заўжды ўмяшчала (паэткі не стала 13 ліпеня 2015 г.) любоў да абедзвюх краін.

Сябрамі яе ў Беларусі былі, з паэткай ліставаліся творцы Аляксей Пысін, Варлен Бечык, Уладзімір Караткевіч, Ніна Мацяш… Калі не стала іх, яна пісала: “...Але нехта кліча мяне, заве/ Беларускія пісьмы пісаці./ “Маці-краіна...” Маці.../ Яна і ўва мне/ Жыве”.

Голас Радзімы № 9 (3513), чацвер, 2 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter