Погляд скрозь гады

Прэзентаваны першы том даведнікаў «Polska—Bialorus. 1918—39»

Прэзентацыя першага тома даведнікаў «Polska—Bialorus. Wspolne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materialach archiwalnych 1918—1939» («Польша—Беларусь. Общее историческое наследие. Руководство по архивным материалам 1918—1939») адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтае выданне было падрыхтавана беларускімі і польскім гісторыкамі Эвай Расоўскай, Аляксандрам Вабішчэвічам, Аляксандрам Смаленчуком і Анатолем Вялікім і выйшла ў свет у 2013 годзе у Варшаве.

Кніга ўтрымлівае звесткі аб дакументах, якія з’явіліся ў выніку дзейнасці польскіх устаноў і арга¬нізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1918-га па 1939 год і сёння захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавалі да імпрэзы выстаўку «Крыніцы па гісторыі Заходняй Беларусі». На ёй прадстаўлены перыядычныя выданні, лістоўкі, мемуарная літаратура, кнігі серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», даведнікі па фондах беларускіх архіваў і іншыя матэрыялы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter