Якія абноўкі хутка прымераць сцюарды і пілоты "Белавія"

Подыум у нябёсах

Авіякампанія «Белавія» выбрала новую форму для супрацоўнікаў лётнага і кабіннага экіпажаў. Карэспандэнт «Р» пабывала на прэзентацыі і даведалася, наколькі стыльнымі будуць сцюарды, сцюардэсы і пілоты.


Конкурс на распрацоўку ўніформы стартаваў у сакавіку гэтага года. З 28 дасланых работ 15 адабралі для інтэрнэт-галасавання, а ў фінал прайшлі праекты пяці дызайнераў. Па іх эскізах адшылі пробныя мадэлі і прадставілі на закрытым вечары-прэзентацыі. Дарэчы, вопратку дэманстравалі самі бортправаднікі і пілоты. Глеб Пархамовіч, в. а. гендырэктара «Белавія», патлумачыў гэта наступным чынам:

— Усё ж такі галоўная мэта гэтага адзення — быць уніформай. Таму мы і хацелі, каб форму маглі ўбачыць на тых, хто будзе ў ёй працаваць. Лепшую калекцыю выбрала прафесійнае журы, так як было важна ацаніць яе з пункту гледжання камфорту для работнікаў.

Конкурс на распрацоўку ўніформы стартаваў у сакавіку
Фота Юрыя МАЗАЛЕЎСКАГА
Пераможцам стаў брэнд беларускага адзення MUA. Дар’я Салаўёва — яго заснавальніца — не хавала сваёй радасці і прызналася, што зусім нядаўна і ўявіць не магла, што будзе займацца дызайнам адзення для галоўнай авіякампаніі краіны. У якасці падарунка яна атрымала два білеты па маршруце Мінск — Мілан — Мінск і два запрашальныя білеты на Тыдзень моды ў Мілане.

Адметная рыса калекцыі брэнда MUA — выкарыстанне ўсіх адценняў сіняга і блакітнага. Усяго было распрацавана больш за 40 элементаў да формы: абутак, бэй-джыкі, пальчаткі і іншыя дэталі, падзя-лілася Дар’я Салаўёва:

— Варта адзначыць, што авіякампанія правяла апытанне сярод саміх супрацоўнікаў — якой бы яны хацелі бачыць форменную вопратку. Усе іх пажаданні былі ўлічаны.

Абнаўленне формы — частка работы па рэбрэндынгу авіякампаніі. Колер цяперашняй уніформы не адпавядаў васільковаму брэнду, таму адзенне вырашылі абнавіць, патлумачыў Глеб Пархамовіч. Плануецца, што ўбачыць экіпаж у абноўках на борце «Белавія» можна будзе бліжэй да восені наступнага года.

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter