Поўны касец?

Як навучыць нашу рэкламу размаўляць па-беларуску? Руслан АНАНЬЕЎ, “НГ” за 19.06.2010 г.

Як навучыць нашу рэкламу размаўляць па-беларуску?

Руслан АНАНЬЕЎ, “НГ” за 19.06.2010 г.

Алесь:
— Важную тэму закранула “НГ”, але я хачу крыху дапоўніць аўтара. На маю думку, беларускамоўнай рэкламы на тэлебачанні мала не таму, што існуюць нейкія культурныя ці, больш таго, эканамічныя прычыны. Не варта забываць і пра спецыялістаў. Зрабіць смачны рэкламны прадукт на роднай мове не кожны можа. А ён патрэбны... Бо, напрыклад, тая ж рэклама пральнага парашку па-руску гучыць для нас звыкла, бо мы знаходзімся ў шырокім рускамоўным асяроддзі, а па-ўкраінску ўспрымаецца зусім інакш. Украінскамоўны тэкст прымушае прыслухацца, падзівіцца нязвыкламу слоўцу. І рэклама на роднай мове кранала б гледачоў, калі б яна была якаснай і не рэзала вуха грубымі арфаэпічнымі памылкамі..

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter