Плынь з патаемных глыбінь

Для тых, хто нарадзіўся ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, але вельмі хоча вывучыць беларускую мову, я магу параіць: пачынайце з народных песень. Я ўжо не раз пераконвалася, спяваючы сама, як плынь песенная нібыта злучаецца з патаемнымі глыбінямі нашай свядомасці. Можа, так і абуджаецца так званая генетычная памяць? Тады і спасціжэнне беларускай мовы ідзе значна прасцей.

Вольга ГаланаваЯ згодна, што ў далучэнні да беларускага сусвету менавіта мова — гэта нібы ключ да яго. А як жа інакш, калі менавіта мова, кажуць, ёсць душа кожнага народа? Спевы, казкі, паданні, творы мастацкай літаратуры і шмат чаго іншага проста закрытыя для тых, хто не ведае мовы. Таму не будзем абманвацца: калі няма беларускай мовы — то няма і беларускай культуры. Гэта нібы яблычны сок. Вось ён: смачны, свежы, без кансервантаў. А побач ужо разведзены. Знешне яны падобныя. Але ці можна натуральны сок бясконца разбаўляць вадою ды называць яго сокам яблычным? І ці захочацца яго піць таму, у каго добры густ? Ці будзе ён каму на карысць?
Другое, што вельмі важна рабіць, асабліва ў суполках замежжа: майстраваць для сябе сапраўдныя беларускія строі. Бо гэта не гульня! Велізарныя пласты ведаў сканцэнтраваны, зашыфраваны ў арнаментах, узорах. Яны прайшлі праз стагоддзі, і трэба вучыцца тыя таямніцы адчуваць. Зразумець, прачытаць, нашчадкам перадаць... І калі мы ва ўсім гэтым будзем гарманічна і творча жыць — то моцнымі будзем ды прыгожымі для сябе і для іншых у сваёй беларускасці.

Вольга Галанава, старшыня маладзёжнага клуба “Крывічы”, г. Іркуцк

На здымку:
Вольга Галанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter