Плынь глыбокая, плынь шырокая…

Святкаваць Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокае прыехалі вядомыя літаратары з замежжаШтогод Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў розных мясцінах Беларусі. Нагадаем: свята ладзіцца ўжо з 1994 года. Гасцей страчалі Полацк і Тураў, Навагрудак і Нясвіж, Орша і Пінск, Заслаўе і Мсціслаў. Потым была чарга Міра, Камянца, Пастаў, Шклова, Барысава, Смаргоні, Хойнікаў. Летась эстафету прымалі палескія Ганцавічы. Кожны з гэтых гарадоў атрымлівае статус сталіцы Дня беларускага пісьменства, мае сваю адметнасць, цікавую “літаратурную гісторыю”, а да свята часовая сталіца і прыбіраецца, узбагачаецца скульптурнымі кампазіцыямі, мемарыяльнымі дошкамі. Можна лёгка ўявіць сабе, як паступова глыбокая і шырокая плынь літаратурнай творчасці, вялікай павагі да роднага слова жыватворна абмывае ўвесь беларускі абсяг.Што ж, з любові да кнігі, да Бацькаўшчыны вырастаюць яркія таленты. На пачатку верасня і ў Глыбокім ушаноўвалі землякоў, які пакінулі адметны след у гісторыі, літаратуры.
У Глыбокім адкрыты і памятны знак “Прысвячэнне кнізе”Святкаваць Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокае прыехалі вядомыя літаратары з замежжа
Штогод Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў розных мясцінах Беларусі. Нагадаем: свята ладзіцца ўжо з 1994 года. Гасцей страчалі Полацк і Тураў, Навагрудак і Нясвіж, Орша і Пінск, Заслаўе і Мсціслаў. Потым была чарга Міра, Камянца, Пастаў, Шклова, Барысава, Смаргоні, Хойнікаў. Летась эстафету прымалі палескія Ганцавічы. Кожны з гэтых гарадоў атрымлівае статус сталіцы Дня беларускага пісьменства, мае сваю адметнасць, цікавую “літаратурную гісторыю”, а да свята часовая сталіца і прыбіраецца, узбагачаецца скульптурнымі кампазіцыямі, мемарыяльнымі дошкамі. Можна лёгка ўявіць сабе, як паступова глыбокая і шырокая плынь літаратурнай творчасці, вялікай павагі да роднага слова жыватворна абмывае ўвесь беларускі абсяг.
Што ж, з любові да кнігі, да Бацькаўшчыны вырастаюць яркія таленты. На пачатку верасня і ў Глыбокім ушаноўвалі землякоў, які пакінулі адметны след у гісторыі, літаратуры. На свята сабраліся тысячы аматараў чытання — як самі глыбаччане, так і госці з розных рэгіёнаў краіны, а таксама замежжа. Прычым такіх маштабных мерапрыемстваў, кажуць, раней яшчэ не бачыў райцэнтр на Віцебшчыне.
І кніжак было на свяце – на любы густРозныя імпрэзы ладзілся на шэрагу пляцовак горада. Адной з найбольш значных падзей свята стала адкрыццё Сквера славутых землякоў-глыбаччан. Яго ўпрыгожылі скульптурныя бюсты Язэпа Драздовіча, Ігната Буйніцкага, Алеся Дубровіча, Пятра Казлова, Паўла Сухога, Вацлава Ластоўскага, Эліэзера Бен-Іегуды, Іосіфа Корсака. Кожны з іх нечым добрым праславіў сябе і сваю Бацькаўшчыну. З’явіліся ў райцэнтры і мемарыяльныя дошкі ў гонар пісьменніка Лявонція Ракоўскага і грамадскага дзеяча Клаў-дзія Дуж-Душэўскага. Урачыста адкрыты і гандлёвы цэнтр з красамоўнай, вельмі нават літаратурнай назвай: “Родны кут”. Ладзілася тэатралізаваная праграма “Вытокі духоўнасці”, узнагароджваліся лепшыя пісьменнікі краіны, выступалі Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча, гурты з Віцебшчыны і замежжа.
Па традыцыі на Дзень беларускага пісьменства запрашаюцца вядомыя літаратары з замежжа, а напярэдні свята з іх удзелам праводзіцца міжнародны круглы стол . “Гэта вельмі цікавае мерапрыемства, і я не першы раз у ім удзельнічаў, — гаворыць галоўны рэдактар газеты “Звязда”, краязнаўца Алесь Карлюкевіч. — Сёлета мы абмяркоўвалі вялікую тэму: “Пісьменнік. Кніга. Час”. Праз падобныя сустрэчы не толькі налажваем літаратурныя стасункі паміж краінамі, але і як бы паглыбляем, пашыраем рэчышча ўласнай плыні прыгожага пісьменства. Круглы стол, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, рэдакцыйна-выдавецкай установай “Літаратура і мастацтва”, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, ладзіўся ўжо сёмы год запар”.
У Глыбокім гасцявалі пісьменнікі з Сербіі, Чарнагорыі, Таджыкістана, Казахстана, Масквы і рэгіёнаў Расіі. Усяго ў круглым стале ўдзельнічала дзесяць замежных і прыкладна столькі ж беларускіх літаратараў. Як правіла, кожны расказваў пра тое, што адбываецца ў сітуацыі з чытаннем, друкаванай кнігай, літаратурай увогуле ў яго краіне. Пісьменнікі разважалі: наколькі сёння актуальная сама друкаваная кніга? Ці можа мастацкае слова неяк уплываць на змест электронных носьбітаў інфармацыі? “Вельмі пазнавальным, напрыклад, было выступленне чарнагорскага пісьменніка Слабадана Вуканавіча, — дзеліцца ўражаннямі Алесь Карлюкевіч. — Ён расказаў, як у іх невялікай краіне мастацкае слова стасуецца з рознымі сучаснымі тэхналогіямі. Дзяліўся праблемамі, што блізкія і для літаратараў краін, якія мы называем постсавецкімі”.
Рэй за круглым сталом вёў галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак, які і сам нямала спрыяе наладжванню міжнародных літаратурных кантактаў. Таму не выпадкова ішла гаворка пра тое, як далей прадаўжаць сумесныя “абменныя” літпраекты, у якіх цяпер актыўна ўдзельнічаюць і выдавецтва “Літаратура і мастацтва”, і часопісы “Полымя”, “Маладосць”, Нёман”, газета “Літаратура і мастацтва”. У Беларусі актыўна публікуюцца творы пісьменнікаў з розных краін. “У прыватнасці, часопіс “Нёман” сістэмна падае лепшыя набыткі сусветнай літаратуры на рускай мове, — удакладняе Алесь Карлюкевіч. — А ў часопісе “Полымя” друкаваліся творы амаль усіх тых літаратараў, якія сёлета прыехалі ў Глыбокае. Шмат у нас выдаецца калектыўных зборнікаў, дзе прадстаўляюцца пісьменнікі славянскіх краін. І мы рады, што маем такіх таленавітых і надзейных партнёраў. У сваю чаргу яны знаёмяць чытачоў сваіх краін з беларускай літаратурай”.
Пад час Дня беларускага пісьменства лёгка было здзейсніць вандроўку ў мінулаеГосці былі ў захапленні ад свята, атмасферы творчасці і добразычлівасці, што панавала на Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім. Замежныя літаратары з цікавасцю знаёміліся з краінай і людзьмі, што любяць ды шануюць роднае слова. Між тым Алесь Карлюкевіч зазначае, што тыя, хто да нас прыязджае, ужо добра знаёмы і з беларусамі, якія жывуць у іх краінах. У прыватнасці, даўні сааўтар вядомага таджыкскага пісьменніка Ато Хамдама — ураджэнец Беларусі Леанід Чыгрын. Яны разам напісалі каля 20 гістарычных раманаў і аповесцяў. Наш суайчыннік вывучыў таджыкскую мову і цяпер жыве ў Душанбэ.
“Беларускія пісьменнікі і самі гатовы больш актыўна супрацоўнічаць з замежнымі суполкамі землякоў, у якіх, я ведаю, таксама ёсць нямала яркіх літаратурных талентаў, — гаворыць Алесь Карлюкевіч. — Думаю, калі будуць ад замежных беларускіх суполак прапановы — мы будзем рады такім кантактам, абавязкова адгунемся, наладзім творчыя сустрэчы. Упэўнены: знойдуцца для гэтага магчымасці сёлета, калі ў Беларусі ідзе Год кнігі”.

Іван Ждановіч

На здымках:
У Глыбокім адкрыты і памятны знак “Прысвячэнне кнізе”
І кніжак было на свяце – на любы густ
Пад час Дня беларускага пісьменства лёгка было здзейсніць вандроўку ў мінулае
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter