Работы скульпторов из 8 стран представлены в Национальном центре современных искусств

Плён агню

Выстава «Мастацтва жывога агню» — вынік XVІ Міжнароднага пленэру па кераміцы «AРТ-Жыжаль», які прайшоў гэтым летам у Бабруйску. Яго ўдзельнікамі сталі прафесійныя мастакі-керамісты з 8 краін: Беларусі, Балгарыі, Бразіліі, Егіпта, Літвы, Малдовы, Расіі і Турцыі.

фота vbobruisk.by

«АРТ-Жыжаль» праходзіў у палявых умовах на беразе Бярэзіны. Пад кіраўніцтвам аўтара ідэі і галоўнага арганізатара вядомага беларускага мастака-кераміста Валерыя Калтыгіна ўдзельнікі стваралі свае працоўныя месцы, ­будавалі печы, нарыхтоўвалі дровы — абпальванне работ па старажытных ­тэхналогіях з’яўляецца галоўнай разынкай пленэру.

Тэмай сёлетняга форуму стала «Мастацтва як свет самавыяўлення». Мастакі ­прадэманстравалі шы­рокі дыяпазон пластычных уласці­васцей гліністых матэрыялаў і спосабаў апрацоўкі паверхні скульптурных форм, стварыўшы каля сотні ўнікальных работ. Цяпер яны размешчаны ў экспазіцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Выстава будзе працаваць да 1 снежня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter