На фестивале «Тэатральны куфар» покажут спектакли из 9 стран

Пластыка на сцэне

Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар» праводзіцца ў БДУ з 2004 года пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. Форум накіраваны на аб'яднанне таленавітай і актыўнай моладзі з усяго свету.

bsuir.by

За сваю гісторыю фестываль сабраў больш за 150 тэатраў з 65 краін. На сёлетнім «Тэатральным куфары», які пройдзе з 19 па 24 лістапада, свае спектаклі ў Мінску пакажуць тэатральныя калектывы з Інданезіі, Непала, Францыі, Грузіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Расіі і, вядома, Беларусі.

У гэтым годзе акцэнт зроблены на пластычных спектаклях. Таму нядзіўна, што і адкрые фестывальную афішу 19 лістапада пластычны спектакль «Прабелы» Тэатра танца «Адлюстраванні» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

На фестывалі будуць паказаны работы не толькі аматарскіх тэатраў. Ужо трэці год «Тэатральны куфар» запрашае да ўдзелу прафесійныя калектывы. Спецыяльным госцем сёлетнега фестывалю стане Тбіліскі дзяржаўны тэатр кінаакцёра імя М. Туманішвілі. Гэты калектыў прывязе ў беларускую сталіцу пастаноўку «Лысая спявачка», якая неаднаразова ўзнагароджвалася на міжнародных тэатральных форумах.

Па традыцыі пераможцу фестывалю вызначыць глядач, ацэньваючы кожны спектакль пасля прагляду па 5-бальнай сістэме. Прафесійнае меркаванне выкажа журы на чале з дэканам факультэта мастацтваў і гуманітарных навук De Montfort University з Вялікабрытаніі Робам Браненам.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter