Трапіць у адно з найбольш святых месцаў Беларусі — Будслаў — цяпер можна і на верталёце

Пілігрымы ў небе

Тысячы веруючых з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін накіроўваюцца штогод у невялікі пасёлак Мядзельскага раёна, каб пабываць у велічным бернардзінскім касцёле, пабачыць на свае вочы старажытны драўляны алтар і, вядома, пакланіцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Гэта месца прыцягвае турыстаў і пілігрымаў не толькі падчас фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай, які святкуецца ў ліпені, але і на працягу ўсяго года. Вернікі ідуць сюды пешшу, дабіраюцца на веласіпедах, прыязджаюць на аўтамабілях... А цяпер яшчэ жадаючыя пабачыць на свае вочы адну з галоўных святынь Беларусі могуць трапіць сюды і на верталёце!

Фота Анатоля Дрыбаса

Авіяпілігрымкі з Мінска ў Будслаў ладзяцца з мінулага тыдня. Адным з першых здзейсніў незвычайнае падарожжа пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк.

— Гэта неверагодна! — падзяліўся ён з парафіянамі, заахвочваючы здзейсніць незвычайную пілігрымку. — Дваццаць пяць хвілін — і ты ўжо ў абдымках Маці Божай Будслаў-скай, апякункі Беларусі. А якія цудоўныя краявіды адкрываюцца падчаc палёту: нашы рэкі, палі, вёскі з вышыні птушынага палёту здаюцца яшчэ прыгажэйшымі!

Авіяпілігрымкі адбываюцца з аэрадрома “Баравая” па запісах, якія можна зрабіць у Чырвоным касцёле. За раз у верталёт змяшчаецца не больш за шэсць чалавек. Кошт палёту па маршруце Мінск — Будслаў — Мінск складае 170 рублёў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter