Пиар на горячее

Что мешает активным продажам отечественной продукции?

Что мешает активным продажам отечественной продукции?
Елена СЕМЕНОВА,
“НГ” за 4.04.2013 г.

Марина, Гомель:
— Умеют работники сетевого маркетинга убедить покупателя. А все потому, что играют на самых сокровенных чувствах. Сохранить здоровье близких, предупредить страшные болезни... Любой человек откликается на такие призывы и уже не может реально воспринимать происходящее. Потому и верит, что гарантия на кастрюлю может быть аж 150 лет, и не жалеет последних денег на чудо-покупку.

Leon:
— Предлагаю журналистам продолжить тему: вместе с обладательницей презентационной кастрюли обратиться к специалистам, пусть скажут, есть ли там космический сплав...

Фаина ЖДАНЕЦ: Гродно:
— Согласна, наша продукция должна активнее продаваться за рубежом. И все работают над маркетингом и качеством. Но не следует забывать и о внутреннем рынке. Вот недавний пример. Потребовалась обычная детская присыпка. Импортная стоила более 40 тысяч, а наша почти в десять раз меньше. Купила, но когда долго и безуспешно пыталась открыть в крышке “кнопку”, через которую сыплется порошок, а потом искала ее на полу, то пожалела, что сэкономила. Такие “кнопки” были 20 лет назад. Неужели нельзя придумать что-то более удобное для покупателя?

Сялянка:
— Такую методыку з майго сялянскага пункта гледжання нельга назваць піярам. Просты беларус замест прыгожага замежнага слоўца атэстуе гэта як адмысловае махлярства. Што ж, справа кожнага канкрэтнага чалавека — ляцець ці не на ліпучку з салодкіх абяцанняў.

Другое пытанне, як павялічыць продаж айчыннай прадукцыі? Тое-сёе ў нас ужо робіцца. Неаднаразова ў нашым сельмагу даводзілася чуць, як прадаўцы абмяркоўвалі выкладку тавара, што застаецца незаўважаным, і дзе лепш яго размясціць. Горад таксама не адстае. Але, адназначна, піяру нашым вытворцам нестае. Першае, што хочацца абняць і плакаць — гэта ўпакоўкі. Людзі, зірніце на Украіну ды Расію. Іх цукеркі, напрыклад, па якасці не роўня нашым, але паперка хапае пакупніка за вока, руку і кашалёк. Дадайце сучасную форму цукеркі. Рабрыстыя карамелькі савецкага ўзору, мабыць, толькі ў нас засталіся! Ну і, нарэшце, дарагія вытворцы, успомніце сябе маладых. Хоць і гаварылі вам бацькі, якая рабая Маня разумніца, а тоўстая Фаня работніца, вы роем віліся вакол стройнай прыгажуні Тані, якая і гузіка за свой век не прышыла. Дык вось, з таго часу людская натура не змянілася. Яшчэ адна простая, але нявыкарыстаная рэч. Часта сярод мноства аднатыпных тавараў розных вытворцаў прыблізна аднолькавай цаны і якасці хацелася б выбраць сваё, беларускае — і з-за патрыятызму, і проста таму, што з Жабінкі ці Ілава тавар мае большыя шанцы даехаць несапсаваным і не перанасычаным кансервантамі, чым з Барнаула ці Днепрапятроўска. Але як яго пазнаць у твар? Пакуль дабярэшся да драбнюткіх літарак на пакунку, капаючыся ў маразільніку з “Вкусными” і “Домашними” пельменямі, можна і пальцы абмарозіць. А чаго б было прасцей — хапай там, дзе буйнымі літарамі напісана, напрыклад, “Белавежскія смачныя” або “Бабуля Гануля”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter