Пейзажы, якія ўражваюць

Імя і спадчына Станіслава Жукоўскага належаць тром суседнім славянскім народам — беларускаму, рускаму і польскаму. Нарадзіўся ён у вёсцы Ендрыхаўцы цяперашняга Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучоба і першы этап творчасці жывапісца звязаны з Масквой
“Радасны май”Імя і спадчына Станіслава Жукоўскага належаць тром суседнім славянскім народам — беларускаму, рускаму і польскаму. Нарадзіўся ён у вёсцы Ендрыхаўцы цяперашняга Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучоба і першы этап творчасці жывапісца звязаны з Масквой. Там ён закончыў вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Затым пачалося яго ўзыходжанне на мастацкі Алімп. З 1903 года ён член Таварыства перасоўных выстаў, з 1907 — член Саюза рускіх мастакоў, наступная вяршыня — акадэмік жывапісу. У 1917 годзе абставіны прымусілі Станіслава Юльянавіча пераехаць у Варшаву, дзе ён адкрыў у 1920 годзе прыватную школу жывапісу. Памёр мастак у жніўні 1944 года ў концэнтрацыйным лагеры нацыстаў.

Пісаў Станіслаў Жукоўскі пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты. Найбольш вядомыя яго творы — “Веснавая вада” (1898), “Стары маёнтак” (1910), “Радасны май” (1912). Многія пейзажы жывапісца тэматычна звязаны з Беларуссю (“Нёман”, “Рака на Палессі”, “Крыгаход на Нёмане”, “Рака Вілейка” і іншыя).

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі захоўваецца каля 40 твораў Жукоўскага. Але нямала іх знаходзіцца за рубяжом — у Расіі і Польшчы. На рэпрадукцыях вы бачыце алейнае палатно мастака “Радасны май”, якое належыць Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, і эцюд для аднайменнай карціны “Бяссонная ноч” (Новасібірская абласная карцінная галерэя”).

Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter