Петрыкаўскі раён

Петрыкаўскі раён па велічыні — трэці ў краіне (2820 кв. кіламетраў). Ён знаходзіцца ў заходняй частцы Гомельшчыны — у межах Прыпяцкага Палесся, на вышыні 136 метраў над узроўнем мора. Лясамі занята 59 працэнтаў плошчы. На тэрыторыі раёна — 126 населеных пунктаў. Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе вытокі: Бобрык, Пціч, Трэмля, Убарць. Самае вялікае возера — Дзікае (плошча — 69 гектараў). Насельніцтва раёна — 37,9 тысячы чалавек (11-е месца сярод раёнаў краіны). Тут знаходзіцца частка Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, біялагічныя заказнікі, каштоўныя тарфянікі Глухі Мох, Касішча, Бажылаў Гуд, Тапіла і іншыя. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння — геалагічнае месца Дарашэвічы. Шмат старых дубраў.

Старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр ПІНЧУК: «Перакінуць мост паміж мінулым і будучым»

Петрыкаўскі раён па велічыні — трэці ў краіне (2820 кв. кіламетраў). Ён знаходзіцца ў заходняй частцы Гомельшчыны — у межах Прыпяцкага Палесся, на вышыні 136 метраў над узроўнем мора. Лясамі занята 59 працэнтаў плошчы. На тэрыторыі раёна — 126 населеных пунктаў. Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе вытокі: Бобрык, Пціч, Трэмля, Убарць. Самае вялікае возера — Дзікае (плошча — 69 гектараў). Насельніцтва раёна — 37,9 тысячы чалавек (11-е месца сярод раёнаў краіны). Тут знаходзіцца частка Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, біялагічныя заказнікі, каштоўныя тарфянікі Глухі Мох, Касішча, Бажылаў Гуд, Тапіла і іншыя. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння — геалагічнае месца Дарашэвічы. Шмат старых дубраў.

–Я сам тутэйшы, нарадзіўся ў вёсцы Чалюшчавічы, большую частку жыцця працаваў на малой радзіме, таму ў мяне быў час прыгледзецца да яе. На мой погляд, галоўная “казырная карта” Петрыкаўшчыны — яе некранутая прырода, стыхія, адкуль выйшлі мы ўсе. А калі аднойчы я падняўся над абшарам роднага раёна на верталёце і пабачыў прытокі Прыпяці — рачулкі Пціч ды Убарць, што разліліся, — назаўсёды ў маёй памяці засталося адчуванне, якое я асацыірую з Радзімай. Мазаіка шэра-блакітнай вады і зялёных кавалачкаў расліннасці вельмі ўразіла.

Другое наша багацце — гэта людзі-палешукі. Калі чалавек усё жыццё праводзіць на прыродзе, ён канчаткова становіцца яе часткай. У яго ствараецца асаблівы, самабытны погляд — асцярожны, разважлівы. Такое стаўленне да свету дапамагае захаваць мудрасць народа, перакінуць мост паміж мінулым і будучым. Гэта нематэрыяльная каштоўнасць, якая жыве ў розуме палешукоў, і яе трэба зберагчы!

Таму мае калегі і кожны свядомы жыхар гэтага краю павінны зрабіць усё, каб этнакультурны фестываль “Зов Полесья” прыжыўся на поўдні Беларусі.

Галоўнае — нацэліцца на плённую працу ў гэтым напрамку. А калі мы здолеем накіраваць усе магчымасці на дасягненне выніку — усё атрымаецца. Грошы, рэсурсы — гэта важныя, але другасныя рэчы. Трэба зацікавіць замежнага турыста, аматара этнаграфіі, паляўнічага і г. д. З зерня цікавасці і вырасце дрэва супрацоўніцтва!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter