Песні яднаюць

Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка ўшанаваны прэстыжнай міждзяржаўнай прэміяйПрэмія “Зоркі Садружнасці” заснавана Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, яе атрымліваюць майстры мастацтваў постсавецкіх краін. Лаўрэатам прэміі за 2011 год і стаў Анатоль Ярмоленка. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла ў Маскве. Дарэчы, лаўрэатам гэтай прэміі за 2010 год таксама быў наш зямляк, народны артыст CCCР і Беларусі Ігар Лучанок.
Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка ўшанаваны прэстыжнай міждзяржаўнай прэміяй
Прэмія “Зоркі Садружнасці” заснавана Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, яе атрымліваюць майстры мастацтваў постсавецкіх краін. Лаўрэатам прэміі за 2011 год і стаў Анатоль Ярмоленка. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла ў Маскве. Дарэчы, лаўрэатам гэтай прэміі за 2010 год таксама быў наш зямляк, народны артыст CCCР і Беларусі Ігар Лучанок.
Ансамбль “Сябры” вядомы шырокай публіцы з 1974 года. Гэта — адзін з самых яркіх эстрадных брэндаў на ўсёй постсавецкай прасторы. Артысты з Мінска выступалі практычна на ўсіх самых прэстыжных канцэртных пляцоўках былога Саюза, а цяпер і краін СНД. Яны таксама бывалі з гастролямі ў ЗША, Індыі, Польшчы, Германіі, Фінляндыі. У 2008 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”. Анатоль Ярмоленка — заснавальнік і нязменны мастацкі кіраўнік ансамбля. Песні ў яго выкананні любяць мільёны слухачоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter