Песні, хлеб ды соль — усё для перамогі!

Калі ў Мінску праходзілі фінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі, беларусы Барнаула дапамаглі дабіцца поспеху хакеісткам-суайчынніцам у чарговай гульні адкрытага чэмпіянату Расіі па хакеі на травеЧасам, праглядаючы падшыўку “Голасу Радзімы” з крытычным настроем, задаеш сабе пытанне: няўжо беларусы замежжа толькі да спеваў, танцаў, розных святкаванняў здатныя? Здымкі такія — амаль на кожнай старонцы... Мушу запэўніць скептыкаў: хапае ў суполках і будзённай працы. Праўда, кожнаму, найперш артыстам, хочацца падаць сябе найлепшым чынам: пры парадных строях, часам і ў стойцы “смірна” перад фотааб’ектывам...
Калі ў Мінску праходзілі фінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі, беларусы Барнаула дапамаглі дабіцца поспеху хакеісткам-суайчынніцам у чарговай гульні адкрытага чэмпіянату Расіі па хакеі на траве

Хакеісткі з Мінска мелі ў Барнауле актыўную групу падтрымкі — і перамагліЧасам, праглядаючы падшыўку “Голасу Радзімы” з крытычным настроем, задаеш сабе пытанне: няўжо беларусы замежжа толькі да спеваў, танцаў, розных святкаванняў здатныя? Здымкі такія — амаль на кожнай старонцы... Мушу запэўніць скептыкаў: хапае ў суполках і будзённай працы. Праўда, кожнаму, найперш артыстам, хочацца падаць сябе найлепшым чынам: пры парадных строях, часам і ў стойцы “смірна” перад фотааб’ектывам...
Больш творчасці, сябры! Бярыце прыклад з энтузіястаў, якія не толькі на сцэне, на сустрэчах у вузкім коле з нагоды святаў ці юбілеяў сцвярджаюць у замежжы беларускую прысутнасць. Ці даўно вы хварэлі за нашых спартсменаў, калі здабываюць яны славу Айчыне ў вашых краях? Ці сустракаецеся з вучонымі, пісьменнікамі, артыстамі, удзельнікамі алімпіяд і конкурсаў, прадстаўнікамі ўлады, бізнэсу, проста тургрупамі з Беларусі, калі яны ў вас гасцююць? Мікалай Бойка, наш суайчыннік, журналіст з Кіева, спецыяльна адсочваў ва ўкраінскіх навінах “беларускія матывы” і рабіў тэксты пад рубрыкай “Сустрэчы на Храшчаціку”. Расказвалі мы, як беларусы Сыктыўкара сёлета хораша віталі ў сябе знакамітую “каралеву Алімпіяды ў Сочы” Дар’ю Домрачаву: тэкст “Наша залатая Даша”, №14 за 10 красавіка. “Дар’я нам прызналася: за межамі Беларусі яе яшчэ ні разу ніхто з землякоў так цёпла не прымаў, як тут, на Поўначы”, — напісаў у рэдакцыю Аркадзь Крупенька, старшыня суполкі “Беларусь” з Сыктыўкара.
А вось ліст з Барнаула, ад кіраўніцы суполкі “Беларускае зямляцтва на Алтаі” Сафіі Антоненкі. У шэрагу іншых навін — пра ўдзел беларусаў ва ўрачыстасцях у Барнауле ў Дзень Перамогі, падрыхтоўку да 70-годдзя Вызвалення Беларусі — яна паведамляе: “Мы вельмі цёпла, песнямі, хлебам ды соллю сустрэлі нашых беларусачак — жаночую каманду ХК “Мінск”. Дзяўчаты прыехалі на чарговую гульню ў Барнаул пасля спаборніцтваў у Казані. Хакей на траве — гэта ж алімпійскі від спорту, а каманда з Беларусі не абы якая: выступае ў суперлізе адкрытага чэмпіянату Расіі. Будзем хварэць за нашых!”
Рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, суайчыннікі не паленаваліся высветліць: аказваецца, у Міжнародную федэрацыю хакея на траве FIH уваходзяць больш за 120 краін. Адна з разнавіднасцяў такога хакею — індархакей: гэта калі спаборніцты праходзяць у закрытых залах з іншым пакрыццём, меншым памерам пляцоўкі і колькасцю гульцоў у камандах. Хакей на траве мае вялікую папулярнасць у шэрагу краін, і ў Беларусі ёсць моцныя каманды. Прыкладам, 30 мая ў Мінску праходзіў матч ветэранаў гульні з Беларусі, а таксама з Бельгіі ды Нідэрландаў. У Гродне днямі прайшлі гульні Кубка Беларусі сярод жаночых каманд — іх было 5, у тым ліку і Клуб па хакеі на траве “Мінск”, якая ўжо вярнулася з Барнаула.
Ці дапамагла, аднак, беларуская суполка паспяхова выступіць спартсменкам з Мінска? Пэўна, так! “Мінчанкі выйгралі з лікам 4:1! — чарговы допіс ад Сафіі. — Мы стараліся, як маглі: падбадзёрвалі нашых, скандзіравалі “Бе-ла-русь!”, махалі беларускім сцягам. Малайцы! Наперадзе яшчэ адна гульня”.
І апошняе паведамленне ад Сафіі Антоненкі: “Мне патэлефанавалі, што зноў выйгралі беларусачкі, з лікам 3:1! Малайцы, дзяўчаты! Учора гульня не адбылася з-за непагадзі, а сёння ў мяне было іншае важнае мерапрыемства: ва ўнучкі Веранікі — апошні званок у школе. Былі там усёй сям’ёй — гэтаксама і ў першы клас калісьці праводзілі. А іншыя землякі за мінчанак хварэлі, вось і перамаглі мы — разам!”

Рыгор Арэшка

На здымку:
Хакеісткі з Мінска мелі ў Барнауле актыўную групу падтрымкі — і перамаглі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter