Пешаход з табакеркі

Сотнi ДТЗ, 10 загiнулых, больш за 8 тысяч штрафаў – як прайшлi вялiкiя выхадныя на дарогах

Чатыры дні выхадных дазволілі многім выправіцца ў паездкі: адны накіраваліся за горад, іншыя — на шо-пінг або да сяброў зя мяжу (адсюль і чэргі ў пунктах пропуску). Хтосьці падарожнічаў пешшу альбо на веласіпедзе. Карэспандэнт «Р» таксама адправілася ў дарогу — у сумесны з ДАІ рэйд, каб высветліць, наколькі законапаслухмяныя ўдзельнікі руху ў святочныя дні. Падчас убачанае вымушала жахнуцца…

Ад моцнага ўдару пярэдняя частка аўто нагадвае месіва

Разам з супрацоўнікамі Пухавіцкага РАУС Мінскай вобласці мы выязджаем  нядзельным вечарам на трасу М-5 Мінск — Гомель.

Штраф чакае таго, хто ў цемры гуляе па дарозе без флiкераў
Фота аўтара
— Асноўная задача на сёння — прафілактыка парушэнняў правілаў дарожнага руху і ДТЗ. Асаблівую ўвагу будзем надаваць пешаходам, веласіпедыстам, фурманкам, — па дарозе ўводзіць у курс спраў Валерый Машко, інспектар ДПС АДАІ Пухавіцкага РАУС. — Толькі на мінулым тыдні ў раёне загінулі два чалавекі.

Працуем амаль на мяжы з Мінскім раёнам. На ўчастку трасы с дазволенай хуткасцю 100 км у гадзіну, дзе рух вельмі інтэнсіўны, наша машына раптам з’язджае на абочыну і спыняецца. Аказваецца, інспектар заўважыў пешахода без флікера, які крочыў уздоўж дарогі ў спадарожным з машынамі напрамку. Шчыра кажучы, я яго нават не ўбачыла. Каб вяла машыну, як кажуць, магчымыя варыянты…

Падарожнік называецца Сяргеем Іванавічам, расказвае, што прыехаў на дачу да сябра, а зараз вяртаеца з запраўкі, куды хадзіў па цыгарэты. Ён мінчанін, але дома бывае мала, у асноўным працуе ў Расіі, таму і не ведае пра флікеры. Але закон ёсць закон, Сяргею Іванавічу выпісваюць штраф.

На трасе чалавека не пакінеш — мы падвозім пешахода да самага дома. Заадно праверым пашпарт, бо выпадкі, калі парушальнікі прадстаўляюцца іншымі асобамі, нярэдкія.

Вяртаемся на трасу Мінск — Гомель, рухаемся ў адваротным напрамку, і ўжо праз кіламетр становіцца зразумела, што нешта здарылася: рух патоку запавольваецца, машыны аб’язджаюць нейкую перашкоду ў крайняй левай паласе. Хутка ў святле фар адкрываецца жахлівае відовішча…

Ля светлафора, які, дарэчы, чамусьці не працуе, на пешаходным пераходзе каля вёскі Матарова сутыкнуліся два аўтамабілі. «Пасат» з разбітай задняй часткай стаіць далекавата наперадзе — па словах вадзіцеля, пасля ўдару нешта здарылася з тармазамі. Другое аўто развярнула ўпоперак дарогі, а замест капота ў серабрыстага «Сітраена» — суцэльная мешаніна. Ззаду «Жыгулі» выскачылі на раздзяляльную паласу, у «паравоз» не трапіўшы нейкім цудам.

Здаецца, з такімі жудаснымі пашкоджаннямі машын ДТЗ не можа абысціся без ахвяр. Але, на шчасце, аказваецца, што ўсе жывыя і нават адносна здаровыя. «Хуткая» забірае цяжарную жанчыну, якая моцна перапалохалася, трохгадовае дзіця з «Сітраена» і яго маму. Малое сядзела наперадзе ў аўтакрэсле, так што на ім няма ні драпінкі, але абследаванне не перашкодзіць. Найбольш пацярпела мама — ад удару аб вадзіцельскае крэсла вакол вока імкліва набухае велізарная пухліна.

Расказы відавочцаў ствараюць карціну здарэння. Паводле іх слоў, з мінскай маршруткі выйшлі пасажыры і рушылі да пешаходнага перахода. Адзін з іх выскачыў на зебру, нават не глянуўшы па баках. Гэты манеўр у поцемках аказаўся нечаканым для вадзіцеляў, «Пасат» «кінуўся» на другую паласу, рэзка затармазіў, у яго тут жа ўрэзаўся «Сітраен»…

— Я нават не паспеў нічога ўцяміць! Толькі цень нейкі мільгануў, — у адзін голас кажуць вадзіцелі абедзвюх машын.

Так, тэарэтычна пешаходу павінны былі саступіць дарогу. Але прыпыніся ён, паглядзі па баках, абазначыўшы такім чынам свае намеры, і вадзіцелі паспелі б зрэагаваць.

Дарэчы, святлафор на пераходзе, які запальваецца па патрабаванні, у момант ДТЗ не працаваў. Яго агні загарэліся хвілін праз дзесяць пасля аварыі, але крыху пазней згаслі зноў. Мясцовыя жыхары кажуць, яго выключаюць у час пік, каб не спыняць інтэнсіўны паток транспарту з Мінска.

Веласіпедысты побач з машынамі — у зоне рызыкі

Разбірацца з ДТЗ застаецца другая група, а мы рушым далей.

У вёсцы Навасёлкі пад Мар’інай Горкай прама на праезнай частцы ля аўтобуснага прыпынку галасуе адзінокі пасажыр. Мужчына відавочна нецвярозы, таго і глядзі трапіць пад чые-небудзь колы. Пра флікеры і гаворкі няма. Мы спыняемся перад ім, і дзядзька так радуецца, што літаральна абдымае капот, не звяртаючы ўвагі на красамоўныя лічбы на ім. Разумее, куды трапіў, толькі калі забіраецца ў салон. Пакідаць на дарозе гэтага пешахода нельга ні ў якім разе, даводзіцца адвезці яго дадому. Валерый Мікалаевіч абмяжоўваецца строгім папярэджаннем. Беспрацоўны 59-гадовы мужчына, імгненна працверазеўшы, абяцае больш не выходзіць без флікера і хуценька знікае ў сваёй адзінокай хаце.

А вось малады чалавек, які крочыў па дарозе і быў апрануты ў цёмнае адзенне, атрымаў штраф за адсутнасць флікераў.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, за парушэнне правілаў дарожнага руху ў мінулыя выхадныя ў краіне прыцягнуты да адказнасці 4428 пешаходаў, 593 з іх — за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Наяўнасць зебры — не адзіная ўмова для руху цераз дарогу, неабходна яшчэ і ўпэўніцца, што вадзіцелі вас заўважылі і паспелі спыніцца.

nevmer@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ТЕГИ:
Версия для печати
Александр,54,Бобруйск
......люди гибнут за металл.............. Наши либеральные законы и довели до такого положения дел на дорогах,когда любой идиот может запросто получить право управления авто или мото-техники.
Андрей, 60, Минск
......люди гибнут за металл.............. Наши либеральные законы и довели до такого положения дел на дорогах,когда любой идиот может запросто получить право управления авто или мото-техники.
На себе это испытал. На Боровой, на обычной подъездной дороге, обходил стоящую с работающим мотором легковушку. Спереди.
Заметил, что за рулём - женщина, рядом с ней мужчина,  поэтому решил ещё забрать вправо,то есть пройти подальше от капота.
Машина неожиданно рванулась с места примерно на метр и резко встала. Едва успел отшатнуться.
Женщина повернула лицо к своему спутнику, возможно,- инструктору. Выражение лица - как у бетонного столба.
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?