Песенны салют.

Гукамi ўсiх музычных iнструментаў адсалютуюць сёння салдатам Вялiкай Айчыннай, што жывуць у Барысаве, музыканты Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста нашай краiны прафесара Мiхаiла Фiнберга.

Для тых, хто здабыў Перамогу, лепшыя салiсты гэтага знакамiтага калектыву праспяваюць любiмы “Синий платочек” і шмат iншых песень ваеннага i пасляваеннага часу, а таксама сучасных кампазiтараў. Аркестр пакажа ў горадзе на Беразiне сваю новую праграму “Салют Перамогi”, спецыяльна падрыхтаваную для малых гарадоў Мiншчыны. Яе ўжо горача вiталi жыхары Стоўбцаў, Слуцка, Вiлейкi i Дзяржынска. Па традыцыi, да ветеранаў перад канцэртам са словамi падзякi за магчымасць жыць i працаваць пад мiрным небам звяртаецца сам маэстра Фiнберг. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter