ПЕРСПЕКТЫВА

Узнос работадаўцаў на пенсіённае страхаванне плануецца знізіць на 1 працэнт. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціну Каралёву.
Цяпер пенсіённы тарыф для работадаўцаў складае ў асноўным 29 працэнтаў фонду заработнай платы. Прапануецца знізіць памер узносу на абавязковае сацыяльнае (пенсіённае) страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацабароны да 28 працэнтаў. Дарэчы, на арганізацыі, якія выплачваюць узносы па больш нізкаму тарыфу, гэта новаўвядзенне не распаўсюджваецца. “Пры распрацоўцы гэтых прапаноў былі прыняты пад увагу фактычныя расходы фонду на выплату пенсій і яго сённяшні фінансавы стан, — сказала намеснік міністра. — Зніжэнне тарыфу на  1 працэнт не прывядзе да праблемы са своечасовасцю пенсіённых выплат і не адаб’ецца негатыўна на росце памераў пенсій”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter