Перспектыўны кірунак

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” і ізраільская авіякампанія “Эль-Аль” у лістападзе пачнуць выконваць сумесны авіярэйс Мінск —Тэль-Авіў. Адпаведную дамову бакі падпішуць у верасні
Нацыянальная авіякампанія “Белавія” і ізраільская авіякампанія “Эль-Аль” у лістападзе пачнуць выконваць сумесны авіярэйс Мінск —Тэль-Авіў. Адпаведную дамову бакі падпішуць у верасні.

Палёты па маршруце Мінск–Тэль-Авіў–Мінск будуць выконвацца на самалётах “Белавія”. Ізраільскі бок атрымае права на рэалізацыю білетаў на частку месцаў у гэтых паветраных суднах. “Такое ўзаемадзеянне эканамічна выгадна для абедзвюх авіякампаній, — растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец. — Кампанія “Эль-Аль” прыняла рашэнне спыніць палёты на сваіх самалётах па некаторых маршрутах, у тым ліку ў Мінск, аднак яна не мае намеру цалкам адхіляцца ад эксплуатацыі гэтага авіярэйса”.

Сёння “Белавія” выконвае некалькі сумесных рэйсаў з авіякампаніямі іншых краін. Так, сумесна з азербайджанскай авіякампаніяй “Азал”, польскай “ЛЁТ” і ўкраінскай “Аэрасвіт” “Белавія” эксплуатуе адпаведна рэйсы Мінск–Баку, Мінск–Варшава і Мінск–Кіеў.

У хуткім часе парк авіякампаніі “Белавія” папоўніцца. У прыватнасці, зімою ў Мінску з’явіцца чарговы самалёт CRJ, а ўвесну наступнага года — яшчэ два “Боінгі”. Да 2010 года “Белавія” цалкам выведзе з эксплуатацыі самалёты савецкай вытворчасці.

Вольга Бяляўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter